belrus
  • 1
  • 2
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • K
  • M
  • N
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • К
  • М
  • С

1

2

A

B

C

D

E

F

G

H

I

K

M

N

P

Q

R

S

T

U

V

К

М

С

eng Translation Missing

Больш чым ЁН

February 26 – March 1, 2015

Selected Artwork Series

Людзі, якія доўгі час правялі ў турме, часта баяцца выходзіць на волю, не разумеючы, што ім там рабіць. Бо на волі трэба самастойна вырашаць, дзейнічаць і несці адказнасць. Таму стаянне да сценкі з закладзенымі за спінай рукамі здаецца больш нармальным, чым шпацыр па раёне з шчаціннем і макіяжам.

Апынацца па-за дапушчальным стандартам незвычайна і нязручна. Нашчупванне сябе выклікае ў лепшым выпадку козыт, часцей - млоснасць, галавакружэнне і ўдушша. Адказнасць за чужое ўспрыманне збоку ўключае ахоўныя механізмы. У карункавым топе, мульцяшным камбінезоне, з высокімі абцасамі на валасатых нагах можаш адчуваць сябе дастаткова камфортна толькі схаваўшы твар.

Аўтары выставы "больш чым ЁН" выводзяць сябе з пажыццёвага зняволення праз намацванне іншага «Я». Цела працуе суб'ектам і інструментам метамарфозы. Воля ў спалучэнні традыцыі і дэвіяцыі, дзяціннасці і сталасці, дэманстратыўнасці і стрыманасці. Прынц Жасмін. Крогі і Кен. Мадонна з яйкам.

Трансфармацыя пачынаецца з прыватнага. Дом, грымёрка, клуб. Летняя тэраса, парк. Але дакладна ўжо не клазет. Свабода болей за страх. Салдат любові нырцуе ў алеандр. Дзіва вязе сяброўку на танцы. Гетэра п’є здароўя каралевы.

Жыццё - з самага свайго зараджэння - вясёлкавае. Варта толькі старанна працерці прыпаў традыцыйным шэрым пылам оптыку і мы пачнем заўважаць разліты светам квір.