engrus

РЭДАКТАРСКАЯ ПАЛIТЫКА

Пераклад і карэктура:

Так як рэсурсы платформы абмежаваныя, а аб'ёмы ўвесь час растуць, на нашай платформе пераклад і карэктура аўтаматызаваны. Мы выкарыстоўваем інструменты Google для перакладу. З-за аўтаматычнага перакладу могуць быць дапушчаны памылкі і недакладнасці, асабліва ў напісанні імёнаў і назваў. Нашая рэдакцыя пайшла на гэтую рызыку, каб даць інфармацыю на ангельскай, беларускай і расейскай мовах. У тэкстах, якія аўтаматычна перакладзены зверху з'яўляецца значок, які інфармуе пра гэта.


Памылкі на сайце:

Акрамя памылак з-за аўтаматычнага перакладу на сайце могуць сустракацца памылкі ў факталогіі, бо сайт уяўляе сабой архіў, які пастаянна пашыраецца, а крыніцы для яго стварэння часам складана праверыць. Мы будзем удзячныя калі вы звяжацеся з намі і паведаміце пра памылкі ў фактах у нашым архіве.


Для беларускай і расейскай версій сайта:

Фемінітывы

На сайце мы выкарыстоўваем фемінітывы, каб зрабіць ролю жанчын у сістэме мастацтва больш бачнай. Мы таксама звяртаемся да наступнага рэдактарскага скарачэння: маста:чкі, куратар:кі, рэдактар:кі (ці маста_чкі, куратар_кі, рэдактар_кі). Мы лічым, што мова адчувальная да змен і падтрымліваем гэта на практыцы. Мы таксама робім выключэнне і не выкарыстоўваем фемінітывы ў асобных выпадках (напрыклад: пры асабістых просьбах персон, якія не выкарыстоўваюць фемінітыўныя формы прафесій для самаідэнтыфікацыі).


Для расейскай версіі сайта:

Беларус / беларуска

На сайце мы выкарыстоўваем наступныя формы напісання слоў па-расейску: беларус / беларуска, а не белорус / белоруска. Мы лічым, што мова можа і павінна трансфармавацца, асабліва ў пытаннях нацыянальнага самавызначэння. Так як краіна афіцыйна называецца Беларусь (а не Белоруссия), то гэта павінна адбівацца і ў найменні народа. Пры гэтым мы захоўваем аўтарскае напісанне ў старых і чужых тэкстах, якія цытуем ці публікуем на нашым партале.


Беларусская

Менавіта ад назвы краіны Беларусь (а не Белая Русь ці Белоруссия) – мы таксама адштурхоўваліся пры змене формы напісання прыметніка беларусский па-расейску. У Беларусі таксама папулярна напісанне слова з адной літарай сбеларуский, але мы выкарыстоўваем форму слова з падвоенай літарай, бо па законах словаўтварэння ў расейскай мове дадаецца суфікс -ск . Напрыклад: Техас – техасский, Гондурас – гондурасский, Беларусь – беларусский. Пры гэтым мы захоўваем аўтарскае напісанне ў чужых тэкстах, а таксама ў назвах інстытуцый (напрыклад: Белорусская государственная академия искусств).