engrus

ГІСТОРЫЯ ПЛАТФОРМЫ

Прычыны ўзнікнення платформы

Платформа створана ў першую чаргу з прычыны незадаволенасці сітуацыяй у сучасным беларускім мастацтве, а таксама адноснай нябачнасці досведу беларускага мастацтва ва ўсходнееўрапейскім і інтэрнацыянальным кантэксце. Афіцыйная культурная палітыка Беларусі па інерцыі захавала рысы савецкага перыяду, запазычыўшы цэнтралізаваную вертыкальную бюракратычную сістэму кіравання культурай. З аднаго боку, дзейны палітычны рэжым у сярэдзіне 1990-х скасаваў або вельмі ўскладніў дзейнасць незалежных інстытуцый (недзяржаўных галерэй, фондаў, аб'яднанняў), а таксама крыміналізаваў замежнае фінансаванне, што прывяло да працяглага застою сістэмы мастацтва і адсутнасці інстытута даследавання сучаснага беларускага мастацтва, якi б праводзіў архіўную дзейнасць і садзейнічаў інтэграцыі ў міжнародны мастацкі кантэкст. У выніку падчас пераацэнкі мастацкага вопыту Усходняй Еўропы ва ўсіх буйных даследаваннях 1990–2000-х Беларусь была практычна выключана з агульнага архіва, застаючыся "белай плямай" на карце ўсходнееўрапейскага мастацтва. Нягледзячы на тое, што ў краіне існуюць розныя афіцыйныя інстытуты, іх дзейнасць пазбаўлена эфектыўнай даследчай і архіўнай працы ў галіне актуальнага мастацтва і не вытрымлівае крытыкі.

Пасля 2005 года ў асяроддзі незалежнай культуры назіраюцца заўважныя працэсы актывізацыі і кансалідацыі арт-супольнасці, што прывяло да адкрыцця недзяржаўных інстытуцый – галерэй, выданняў, інтэрнэт-парталаў, даследаванняў і выставаў. Быў сабраны вялікі матэрыял, які патрабуе захавання і акумуляцыі назапашанай інфармацыі і вопыту для стварэння адкрытага архіва сучаснага беларускага мастацтва, не толькі каб пазбегнуць страты і забыцця чарговага перыяду развіцця мастацтва, але і ў якасці прыкладу барацьбы з самавольствам афіцыйнай культурнай палітыкі. Так было прынята рашэнне аб стварэнні незалежнай даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва .


Падстава платформы

Другая палова 2014

Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR заснавана па ініцыятыве , i . Мастак Сяргей Кірушчанка ў 2014 годзе апублікаваў артыкул на партале , у якім прапаноўваў суполцы паразважаць над ідэяй стварэння прыватнага музея сучаснага мастацтва M21. Пасля працяглага абмеркавання прадстаўленага праекту з рознымі экспертамі да распрацоўкі канцэпцыі далучыўся мастак Сяргей Шабохін, з якім яны пераасэнсавалі мэтазгоднасць і своечасовасць прапановы фармавання музея. У выніку праект атрымаў значныя трансфармацыі ў бок даследчай дзейнасці і стварэння адкрытага архіва, а не музея. Было вырашана ствараць архіў у выглядзе адкрытага інтэрнэт-рэсурсу, які думаўся як працэсуальны – сайт, які ўвесь час запаўняецца архіўнай інфармацыяй. Для стварэння найболей разнастайнага і шырокага архіва з'явілася неабходнасць аб'яднання разрозненых стратэгій і крыніц інфармацыі. Разам з куратарам Аляксеем Барысёнкам мастакі распрацавалі канцэпцыю агульнага праекта стварэння даследчай платформы KALEKTAR, які аб'ядноўвае розныя ініцыятывы і падыходы да стварэння архіва.


Стварэнне партала

30 сакавіка 2015

Афіцыйная дата пачатку дзейнасці партала kalektar.org. Інтэрнет-партал быў распрацаваны Сяргеем Шабохіным і студыяй Hainter Active і афіцыйна прэзентаваны ў Мінску. З-за рызык у Беларусі праект і сам партал былі зарэгістраваны ў Беластоку.


Новы рэсурс ZBOR

Студзень 2015

Каманда платформы KALEKTAR пачала падрыхтоўку даследчага праекта . Гэты праект прадстаўляе 40 абраных твораў беларускіх мастакоў, мастачак і калектываў, створаных з 1980-х па 2014 год. Усе выбраныя творы з'яўляюцца аднымі з ключавых выказванняў, якія вызначылі ў той ці іншай ступені развіццё розных напрамкаў беларускага сучаснага мастацтва. Заснавальнікі і кіраўнікі рэсурсу: Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін. Экспертная рада: , , , , , .


Выстава "Мінск. Нонканфармізм 1980-х"

22 красавіка – 10 мая 2015

Платформа стала партнёрам архіўнай выставы "". Выстаўка-дакумент прайшла ў Мінску ў і прадстаўляла творы і дакументы з калекцый. , , , , , , , , , , сям'i Сурскiх, , , . Падзеi якія адбываліся тады наўпрост ці ўскосна звязаныя не толькі з сучаснымі мастацкімі працэсамі ў Беларусі. Выстава стала своеасаблівым адказам на выставу "Геніяльныя дылетанты", прысвечаную авангардным субкультурам 1980-х у Германіі. У рамках выставы прайшлі прэзентацыі і кінапаказы. Куратар: Артур Клінаў. Сакуратар_кі: Таня Арцiмовiч, Аляксей Барысёнак.


Запуск сайтаў INDEX і ZBOR

19 мая 2015

Платформа прэзентавала два свае новыя спецпраекты: энцыклапедыю сучаснага беларускага мастацтва INDEX і збор эсэ пра мастацкія выказванні ў беларускім сучасным мастацтве ZBOR. Энцыклапедыя распрацавана як галоўны інструмент для ўпарадкавання і канструявання архіва сучаснага беларускага мастацтва, які аб'ядноўвае ўсе асобныя праекты платформы KALEKTAR дзякуючы спецыяльна распрацаванай сістэме ўсплывальных вокнаў/гіперспасылак. Сістэма дадзеных запаўняецца па прынцыпе інтэрнэт-энцыклапедыі ў выглядзе аўтаномных інфармацыйных старонак аб імёнах, ключавых падзеях і інстытуцыях у сістэме сучаснага беларускага мастацтва. Таксама распрацоўваецца тэрміналагічны гласарый. Да дзейнасці энцыклапедыі прыцягваюцца эксперт:кi і ўдзельні:цы сістэмы беларускага мастацтва, а таксама каманда валанцёра:к.


Выстава "Дыплом" у Мінску

23 чэрвеня – 8 ліпеня 2015

стаў часткай партала і ў рамках гэтай ініцыятывы была арганізавана групавая выстава "" сумесна з выпускні:цамі 2015 года: , , , , і іншымі.


Выстава "ZBOR. Канструюючы архіў" у Беластоку

28 жніўня – 8 кастрычніка 2015

Маштабная даследчая выстава "" і прэзентацыя платформы KALEKTAR і праекту ZBOR прайшлі ў . Выстаўка прадстаўляла зрэз мастацкага вопыту беларускага сучаснага мастацтва з 1980-х да нашых дзён, у выглядзе 40 выбраных твораў, а таксама іх кароткага апісання і рэпрадукцый. Усе выбраныя для выстаўкі творы з'яўляюцца аднымі з ключавых выказванняў, якія вызначылі ў той ці іншай ступені развіццё розных напрамкаў беларускага сучаснага мастацтва. Куратары праекта і запрошаная экспертная рада сабралі творы такім чынам, каб найбольш аб'ёмна прадэманстраваць мастацкія стратэгіі некалькіх пакаленняў маста:чак, а таксама зафіксаваць ключавыя культурныя і палітычныя падзеі ў Беларусі. Куратары: Сяргей Шабохін і Сяргей Кірушчанка.


Выстава "ZBOR. Рух беларускага мастацтва" ў Кіеве

31 сакавіка – 6 мая 2016

Другая выстава-прэзентацыя прайшла ў Кіеве вясной 2016 года ў Фондзе . Куратары памяняліся, змяніўшы экспазіцыю і спосабы дэманстрацыі архіваў – імі сталі і . У гэты час Максім Тымінько далучацца да экспертнай рады ZBOR.


Рэзідэнцыя Антаніны Слабодчыкавай ва Ўроцлаве

Музей сучаснага мастацтва ва Ўроцлаве ў супрацоўніцтве з платформай KALEKTAR арганiзавалі мастачцы рэзідэнцыю A-i-R Wro. У межах рэзідэнцыі мастачка прэзентавала свой персанальны праект "Purity/Czystość". Куратарка: Magdalena Skowronska.


Выстава ZBOR In Progress у Мінску

16 октября – 30 ноября 2018

Куратары Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько правялі трэцюю прэзентацыю маштабнага даследча-выставачнага праекта ZBOR пад назвай у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" у Мінску.


Праект ZBOR ва Ўроцлаве

4 студзеня 2020

Праект ZBOR быў прадстаўлены на групавой выставе "Уся Польшча. Экспедыцыя да крыніц мастацтва" ў Бюро мастацкіх выставак Уроцлаўскай галерэі сучаснага мастацтва Wrocław Główny. Праект ZBOR быў прадстаўлены ў выглядзе інфармацыйнай сцяны, дзе кожны з 40 выбраных твораў прадстаўлены ў выглядзе рэпрадукцыі, подпісы і QR-кода, які адсылае да падрабязнага апісання кожнага твора на англійскай версіі рэсурса. Інфармацыйную сцяну падрыхтаваў Сяргей Шабохін на базе архіваў платформы KALEKTAR і праекту ZBOR.


Рэарганізацыя

Верасень 2020

Да гэтага часу платформа вяла ціхую даследчую працу. У 2020 годзе з-за пандэміі ўзрасла цікавасць да інтэрнэт-рэсурсаў і рэдакцыяй было прынята рашэнне і пачаты праект па рэарганізацыі платформы і партала пры падтрымцы партнёра платформы фонду з Берліна.


Пераезд у Познань

1 верасня 2021

Платформа часова пераехала ў прастору ў Познані.


Выстава ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING у Познанi

7 кастрычніка – 3 лістапада 2021

Платформа стала арганізатарам міжнароднай групавой выставы ў прасторы ў Познані. Куратарская група: , i .


Новы сайт

20 лістапада 2021

Быў афіцыйна прэзентаваны новы сайт платформы. У якасці распрацоўшчыка новага партала выступіў мастак , які рэарганізаваў рэсурс у сучасную і зручную ў выкарыстанні базу даных. Новы партал быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы Federal Foreign Office, Civil Cociety Cooperation і фонду .


Заснаванне рэзідэнцыі

Канец 2022

Платформа засноўвае для беларускіх прадстаўні:ц культуры ў Познані пры падтрымцы фонду Rönne Stiftung і прасторы Domie. Першымі резидент:ками сталі i .


Выстава "Кааліцыя" ў Познані

28 верасня – 11 кастрычніка 2022

У якасьці рэакцыі на вайну ў Украіне платформа ладзіць групавую беларуска-польска-ўкраінскую выставу . Куратар:кі: Катажына Войчак, Рафал Жарскі, Марціна Мілер, Сяргей Шабохін.


Пераклад рэсурсу

Канец кастрычніка 2022

На сайце платформы запраграмаваны новы інструмент: аўтаматычны пераклад на англійскую, беларускую і рускую мовы.


Стварэнне часопіса

1 мая 2023

ЖУРНАЛ быў распрацаваны як прастора для публікацый: эсэ, інтэрв'ю, апытанняў, навін і інш. У першую чаргу часопіс задумваўся як рэсурс, які будзе публікаваць матэрыялы пра беларускае візуальнае мастацтва – як найноўшыя тэндэнцыі, так і ягоную гісторыю. ЖУРНАЛ рэалізаваны , які ўбудаваў у новы рэсурс мноства прылад: сінхранізацыю з , сістэму усплываючых вокнаў і нататак, падтрымку аўтаматычнага перакладу, спісы згадваных у публікацыі імёнаў і інстытуцый. Таксама былі распрацаваны інфармацыйныя старонкі аб платформе. Новы рэсурс быў распрацаваны дзякуючы фінансаванню фонду пры падтрымцы German Federal Foreign Office і Civil Society Cooperation.