СТРУКТУРА ПЛАТФОРМЫ
ПЛАТФОРМА
Даследчая платформа уяўляе сабой інструмент для архівацыі, аналізу і папулярызацыі сучаснага беларускага мастацтва. Праект заснаваны ў першую чаргу як інстытуцыя, якая стварае і паслядоўна фарміруе фізічны і віртуальны архіў, прысвечаны беларускаму мастацтву розных эпох, робячы акцэнт на актуальных тэндэнцыях у мастацтве Беларусі. Платформа KALEKTAR гэта даследчая інстытуцыя, якая вымушана базуецца ў Польшчы (сёння часовы офіс знаходзіцца ў у Познані). Платформа накіравана на фарміраванне музея сучаснага мастацтва Беларусі.
Адным з праектаў платформы з'яўляецца, заснаваная ў 2022 годзе , накіраваная на падтрымку прадстаўні_ц беларускай экспертнай супольнасці ў сферы сучаснага мастацтва.
Галоўным інструментам платформы з'яўляецца партал kalektar.org, які складаецца з ЖУРНАЛУ і ІНДЭКСА.
Далей прадстаўлена структура партала:
ІНДЭКС
– дынамічная энцыклапедыя сучаснага беларускага мастацтва (ключавы інструмент платформы для канструявання архіва). Партал распрацаваны як адзіны рэсурс з перасякальнымі спасылкамі і ўсплываючымі інфармацыйнымі акенцамі.
Для зручнасці ІНДЭКС падзелены на пяць раздзелаў:
ІМЁНЫ
У алфавітным парадку тут сабрана інфармацыя аб персонах, калектывах і інстытуцыях: імёны, дуэты, групы, аб'яднанні і арганізацыі з Беларусі, а таксама замежныя інстытуцыі і імёны, якія непасрэдна звязаны з беларускім кантэкстам.
ТЭРМІНЫ
Тут у алфавітным парадку прадстаўлены тэрміны: феномены, паняцці, тэгі, кантэксты па гадах і геаграфіі.
ПАДЗЕІ
Па гадах адсартаваны ключавыя падзеі: экспазіцыйныя праекты, фестывалі, адукацыйныя мерапрыемствы і іншыя актыўнасці.
ТВОРЫ
Па гадах прадстаўлены выбраныя творы і серыі прац, створаныя беларускамі і беларусамі, а таксама выказванні замежных аўтарак і аўтараў у якіх прысутнічае кантэкст Беларусі.
ДАКУМЕНТЫ
Тут па гадах размясціліся розныя дакументы: фатаздымкi, публікацыі, выданні і іншыя матэрыялы, якія маюць цікавасць для вывучэння беларускага мастацтва.
ЖУРНАЛ
Платформа распрацавала ўласны часопіс як дадатковы інструмент для аналізу і папулярызацыі сучаснага мастацтва Беларусі. У рамках часопіса кансалідаваны намаганні і вопыт вялікай колькасці экспертаў і экспертак для крытычнай ацэнкі беларускай сістэмы культуры, а таксама прасоўвання выказванняў беларускіх аўтараў і аўтарак у краіне і за яе межамі.
У ЖУРНАЛЕ прадстаўлены наступныя рубрыкі:
ZBOR
– спецпраект платформы аб ключавых мастацкіх выказваннях у сучасным беларускім мастацтве і серыі даследчых маштабных выставак.
FAC
– курс лекцый аб сучасным мастацтве для студэнтак і студэнтаў мастацкіх адукацыйных устаноў Беларусі.
МАНІФЕСТ
Заявы, матывы і заклікі.
НАВІНЫ
Навінная стужка платформы.
ІНФА
На партале прадстаўлены наступныя інфармацыйныя старонкі:
ГІСТОРЫЯ ПЛАТФОРМЫ
Тут прадстаўлена кароткая гісторыя развіцця платформы KALEKTAR.
КАНТАКТЫ
Кантактная інфармацыя для зваротнай сувязі.
КАМАНДА
Спіс імёнаў, якія ўдзельнічалi у стварэнні і працы партала ў сапраўднай і папярэдняй версіі рэсурса.
СТРУКТУРА ПЛАТФОРМЫ
Картаграфія платформы і партала.
ПАРТНЁРЫ
Спіс партнёрскіх арганізацый, дзякуючы падтрымцы якіх магчыма праца рэсурсу, а таксама тых, з кім мы вядзем супрацоўніцтва.
Рэдактарская палітыка
Асаблівасці рэдактарскай палітыкі на платформе.
ПРАВАВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Капірайт, правы выкарыстання, тэхнічная і прававая інфармацыя.