Выбраныя даты:
1972
Нарадзіўся ў Чарнігаве (Украіна).
Максім Тымінька вядомы гледачу цэлым шэрагам работ, сярод якіх 939 Picture Elements, Bolek & Lolek Cosmos. Constructor Manifesto, Five Lyrical Songs аб Physics, але ўсё ж ключавым мультымедыйным творам мастака можна назваць оперны монаперформанс Beguiling Orpheus.
У сваіх медыя-праектах мастак часта звяртаецца да тэмы сучаснай фізікі. Напрыклад, ён сабраў хор з беларускіх мастакоў і куратараў, і зняў на відэа канцэрт з пяці песень, у тым ліку аб тэорыі струн і тэорыі мностваў. Праца Beguiling Orpheus уяўляе сабой оперу, дзе выканаўца спявае на фоне складанай відэа-праекцыі, перанёсшы сюжэт класічнай оперы Orfeo ed Euridice у медыйную неа-барочную прастору.
У новай працы 939 Picture Elements мастак пры дапамозе камп'ютарных тэхналогій размножыў свой дынамічны малюнак з каляровымі карткамі ў руках, узнавіўшы вобраз спартыўнай трыбуны гледачоў, дзе мастак у выглядзе натоўпаў гледачоў змяняе карткі. Праца была паказана ў Мінску ў рамках Чэмпіянату свету па хакеі, іранічна пракаментаваўшы ролю грамадзян як інструмента ў руках прапагандысцкага апарата ў Беларусі.
Разам з Андрэем Дурэйкам выступіў куратарам буйной выставы "ZBOR. Рух беларускага мастацтва", якая прайшла ў Кіеве вясной 2016 года ў Фондзе ІЗАЛЯЦЫЯ. Для гэтай выставы мастак падрыхтаваў эфектную гіганцкую двухгадзінную праекцыю.
-
Спасылкі:
Персанальны сайт мастака