Выбраныя даты:
Сакавік 2022
Заснаванне ініцыятывы.
Чэрвень 2022
Стварэнне арганізацыі ў Літве.
Восень 2022
Базавы анлайн-курс для пачынаючых арганізатара:к мерапрыемстваў "Рабі смела", у якім прымаюць удзел арганізатар:кі культурніцкіх падзей.
Снежань 2022
Створаныя рэкамендацыі для арганізатара:к "Як падрыхтаваць і правесці інклюзіўнае мерапрыемства".
Студзень 2023
Запуск рассылкі пра скразныя каштоўнасці "Што новага?".
Люты 2023
Перазапушчана "База інклюзіўных практык".
Сакавік 2023
Тыдзень нулявой дыскрымінацыі.
Красавік 2023
Форум "All Inclusive 2.0. Стратэгіі працы ў сучасных умовах" (Вільнюс, Літва).
-
Арганізацыя а сваёй дзейнасці: "Тэорыя зменаў арганізацыі палягае на філасофскай катэгорыі "Іншы". Іншы – гэта адна з цэнтральных катэгорый філасофіі, якая вызначае іншага як «не-Я». Іншы – гэта любы, хто не я, хто не такі самы як Я і нават супрацьстаіць мне, але так жа як і Я адносіцца да чалавечага роду. Іншы патрэбны нам для камунікацыі, якая з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Для якаснай камунікацыі нам важна прызнаць Іншага паўнавартасн:ай і роўн:ай партнёр:кай і прызнаць яго/яе права быць адрозным ад нас".