Выбраныя даты:
7 студзеня 1917
Нарадзіўся ў вёсцы Крывічы Зябкаўскага сельсавета ў сялянскай сям'і.
Пачатак 30-ых
З дзяцінства знаходзіўся ў гушчы народнага творчага працэсу. У школьныя гады шмат маляваў, яму пашчасціла назіраць за творчай дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў станковым жывапісу і роспісу дываноў, і гэта спрыяла выбару будучага рамяства.
Значная колькасць твораў захоўваецца ў зборы Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Майстар насценных дываноў некалькі гадоў жыў у весцы Бабруйшчына Псуеўскага сельсавета, дзе сям’я Федара Іванавіча купіла сабе хату. Калі памерла жонка мастака, Федар Іванавіч зімой жыў ў Глыбокім, у сем’ях сваіх дачок, а на вясну, лета і восень прыязджаў у веску Бабруйшчыну, пісаў маляванкі, макаткі, столачкі, жыў адзін, сам асабіста апрацоуваў агарод, вырошчваў бульбу.
1 сакавіка 1994
Памер, пахаваны на могілках у весцы Крывічы.