Выбраныя даты:
7 верасня 1927
Нарадзіўся ў вёсцы Санюкі (цяпер Ельскага раёна Гомельскай вобласці).
1941
Скончыў 7 класаў Санюкоўскай сярэдняй школы.
1944
Быў прыцягнуты да навучання на арганізаваных у Мазырах курсах размініравання. З сакавіка 1944 г. удзельнічаў у абясшкоджванні боепрыпасаў: мін і снарадаў, якія засталіся ў месцах нядаўніх баёў. 14 снежня 1944 г. прыняў прысягу і пачаў ваенную службу ў артылерыйскім палку.
1946
Быў дэмабілізаваны.
1947
Атрымаў медаль "За адвагу".
1947-1952
Быў прыняты ў Мінскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся ў Волкава, Мазалёва, Цвіркі і Акіма Шаўчэнкі.
1952-1955
Працуе выкладчыкам па малюнку, жывапісе і кампазіцыі ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы.
1955-1961
Вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ва ўжо знаёмых яму выкладчыкаў В. Волкава, А. Мазалёва, В. Цвіркі, а таксама А. Казлоўскага. Атрымаў кваліфікацыю мастака-жывапісца.
1962-1966
Працаваў выкладчыкам жывапісу ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме.
1966-1972
Працаваў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве на пасадзе завуча па выяўленчым мастацтве.
1967
Уступіў у Саюз мастакоў БССР.
1974-1975
Быў адказным сакратаром праўлення Саюза мастакоў БССР.
1975-1976
Працаваў выкладчыкам кафедры Малюнак, Акварэль і Скульптура Беларускага політэхнічнага інстытута.
1982-1989
Займаў пасаду намесніка старшыні Мастацкага фонду Саюза мастакоў БССР.
З 1961
Прымаў удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных мастацкіх выставах у Англіі, Польшчы, Расіі, Францыі.
1997
Персанальная выстава ў г.Брэсце (Францыя).
2003
Персанальная выстава ў мінскім Палацы мастацтваў.
2010
Персанальная выстава ў мінскай галерэі Добрыя думкі.
4 студзеня 2019
Памёр у Менску.
27 сакавіка-14 красавіка 2019
Мемарыяльная выстава жывапісу і графікі М. Назарчука праходзіла ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.