Выбраныя даты:
27 лютага 1951
Нарадзіўся ў вёсцы Садкаўшчына (Верхнядзвінскі раён, БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. Кірава (1968–1973) у Фелікса Гумена і Івана Сталярова.
Удзельнік выставак з 1976.
З 1982 сябра Саюза мастакоў БССР.
У 1987 г. арганізаваў творчае аб'яднанне "Квадрат" (1987–1994), якое лічыла сябе духоўным пераемнікам прынцыпаў УНОВИС.
Выкладае з 1996 г. аўтарскую праграму «Курс сучаснага мастацтва» ў сярэдняй школе № 25 з мастацкім ухілам і ў мастацкай студыі ў Віцебску.