Выбраныя даты:
25 красавіка 1959
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1974 – 1978
Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы ім. А.К. Глебава ў Алега Ракоўскага і Леаніда Лапчынскага.
З 1984
Стаў удзельнічаць у выставах .
1987
Заснаваў гурт "Бісмарк" , удзельнікам якога быў толькі ён сам.
21 верасня 1987
У Мінску адкрылася групавая выстава "На Калектарнай" , адна з ключавых выставак беларускага нонканфармісцкага мастацтва. Выстаўка была не тыповай для Беларусі таго часу і ўяўляла сабой татальную інсталяцыю, створаную са змешаных паміж сабой работ удзельнікаў выставачнага праекта (Аляксея Жданава, Тодара Копшы, Артура Клінава, Андрэя Плясанава, Віталя Калгіна), разнастайных аб'ектаў і смецця. Маляўнічы твор Бісмарка "Чырвоны імператар або Патрыярх" выклікаў абурэнне ў глядачак якія ўспрынялі яго як "парнаграфію", выставу стала спрабавалі зачыніць. Каб падтрымаць выставу, арганізатаркі нават выслалі тэлеграму Раісе Гарбачовай.
1988
З-за твора "Чырвоны імператар або Патрыярх" Віталь Калгін атрымаў дыягназ "шызафрэнія" . Прымусовае лячэнне ў псіхіятрычных клініках (часам эксперыментальных) – адзін з самых вядомых метадаў барацьбы савецкай улады з дысідэнтамі, у тым ліку авангарднымі мастацамі. Дыягназ, пастаўлены ў савецкі час у выніку аказаўся фатальным у 2011 годзе.
З 1999
Займаецца мастацкімі акцыямі і перфомансамі персанальна-суб'ектыўнага характару.
2011
На мастака быў здзейснены напад трыма падпіўшымі мужчынамі, але ў выніку суд, з-за адсутнасці сведак і не гледзячы на наймацнейшыя пабоі Віталя, абвінаваціў у канфлікце мастака менавіта з прычыны яго "псіхічнага расстройства" (дыягназ, пастаўлены ў 1988 годзе). У адпаведнасці з судовым заключэннем ад 25.01.2011 Віталь Калгін на працягу двух гадоў павінен быў прайсці прымусовае лячэнне ва ўстанове для грамадзян, якія здзейснілі злачынства ў стане псіхічнага расстройства, у вёсцы Гайцюнішкі. Мастак без афіцыйных тлумачэнняў нелегальна ўтрымліваўся ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках (куды быў пераведзены ў 2013 годзе). Пры гэтым не дапамаглі ні адкрыты ліст мастака, падпісаны прадстаўнікамі культурнага і грамадскага жыцця, ні скаргі адваката на шматлікія парушэнні падчас следства і суда, ні спецыяльныя публікацыі.
Канец 2015
Быў выпушчаны на волю.