Выбраныя даты:
13 жніўня 1945
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1962-1964
Кінастудыя "Беларусьфільм" - тэхнік па свеце.
1964-1967
Служба ў савецкім войску.
1968-1976
Працаваў фатографам у Нацыянальны мастацкі музей БССР.
1978
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці "мастацтвазнаўства: тэорыя і гісторыя выяўленчага мастацтва"
1976-1979
Працаваў кіраўніком навукова-даследчага аддзела
мастацтвазнаўства Навукова-даследчай мастацка-
эксперыментальнай лабараторыі Упраўлення мастацкай прамысловасці БССР: даследаванне стану традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі, правядзенне палявых экспедыцый, семінараў, канферэнцый, выставак, свят народных рамёстваў і г.д.
1979 -1984
Галоўны мастак Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР: аказанне праектна-творчай і экспертнай дапамогі прадпрыемствам мастацкіх народных промыслаў і мастацкай керамічнай вытворчасці, арганізацыя выставак і кірмашоў.
1984-1991
Загадчык аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра Міністэрства культуры БССР: работа па захаванні і развіцці народных мастацкіх рамёстваў і самадзейнага (інсітнага) мастацтва. Метадычнае куратарства мастацкіх аддзелаў Абласных цэнтраў народнай творчасці, аказанне дапамогі майстрам і клубам самадзейнай творчасці. Арганізацыя рэспубліканскіх выніковых выставак народнай і самадзейнай творчасці, пленэраў і свят народных майстроў. Куратар рэспубліканскіх і замежных выставак традыцыйнай і самадзейнай мастацкай творчасці Беларусі ў Сафіі, Цэйлоне, Каломба, Будапешце, Нірэдхазе, Любляне і Улан-Батары.
1989
Куратар выставы "Ганчарны круг" - Рэспубліканская выстава народнага ганчарства ў Палацы мастацтваў у Мінску.
1990
Куратар выставы "Зямля пад белымі крыламі" - серыя выстаў са збору рэгіянальных краязнаўчых музеяў (выставачная зала Дома работнікаў культуры, Мінск).
1991-1992
Старшы навуковы супрацоўнік сектара традыцыйнай і рэгіянальна-этнічнай культуры Беларускага інстытута праблем культуры.
Куратарства і супраца з народнымі майстрамі і мастакамі, у рэалізацыі творчых праектаў. Сярод якіх, былі ганчар І.Шопік, разьбяры па дрэве Н.В. Тарасюк, І.Ф.Супрунчык, Б.К. Лабкоўскі, мастакі інсітнага жывапісу В.С. Жарнасек, Ф.Дз. Максімаў і інш.
1991
"Апошнія" - Рэспубліканская выстава, прысвечаная праблемам развіцця народнай культуры. Экспанатамі выставы сталі артэфакты, сабраныя мной на працягу трохмесячнай экспедыцыі па асобных раёнах Беларусі. Быў зняты дакументальны відэа матэрыял у фармаце інтэрв'ю з вядомымі аўтэнтычнымі народнымі майстрамі і мастакамі. Выстава экспанавалася ў выставачнай прасторы сядзібы "Белая Дача" вул. Казінца.
1992-1993
Дырэктар мастацкай галерэі наіўнага мастацтва "Арт-эка" пры прыватным Фондзе дапамогі развіццю культуры.
1993
Заснавальнік і кіраўнік народнай арт-студыі "Wostrau" у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Стварэнне педагагічнай стратэгіі мастацкага выхавання дзяцей і падлеткаў у прасторы аўтэнтычнай творчасці.
2002 – 2017
Аўтар і вядучы культурна-асветніцкай праграмы "Двое ў горадзе" на канале "Культура" Беларускага радыё. Канцэпцыяй медыяпраекта стала даследаванне і асэнсаванне сацыякультурных і мастацкіх працэсаў у сучаснай гарадской культуры.
За 15 гадоў у прамым эфіры (працягласць праграмы - 45мін.) прагучалі больш за 600 перадач, удзел у якіх прынялі вядомыя мастакі, музыканты, філосафы, культуролагі і іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
2012
Прыняў удзел у выставачным праекце «Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых "Мінск 2000-2010":
арт аб'ект - «Радыёперахоп»
артыкул каталога "У пошуках страчанага часу" (у рамках калектыўнага міждысцыплінарнага даследавання сучаснага беларускага мастацтва першага дзесяцігоддзя ХХI стагоддзя).
Аўтар артыкулаў, манаграфій, каталогаў, удзельнік ТБ-праграм па тэматыцы і праблемах народнай, самадзейнай і сучаснай мастацкай культуры. Куратар канцэптуальных выставачных праектаў дзіцячай аўтэнтычнай творчасці. Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма "Мужчынскія рамёствы".