Музей сучаснага выяўленчага мастацтва - адна з самых маладых на сённяшні дзень музейных структур Беларусі. У верасні гэтага ж года Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь назначаны дырэктар музея Васіль Шаранговіч. Доўгія гады ён узначальваў кафедру графікі, пазней - рэктар Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, цяпер Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Калекцыя музея сёння - гэта чатыры з паловай тысячы адзінак захоўвання, агульная плошча выставачных залаў 260 м2. У цэлым, стварэнне музея новага тыпу, як выставачнага і інфармацыйнага цэнтра, дзе новыя пошукі ў сучасным мастацтве знаходзілі б не толькі адлюстраванне, але і мастацтвазнаўчае асэнсаванне, з'яўляецца важным звяном у пашырэнні і развіцці культурнай прасторы рэспублікі. У ходзе дзейнасці музея сфарміраваліся асноўныя яго кірункі: збор калекцыі, вывучэнне сучаснага выяўленчага працэсу ва ўсёй яго стылявой разнастайнасці, адрозненні форм і плыняў, правядзенне канферэнцый і сімпозіумаў, пленэраў сучаснага мастацтва і правядзенне цэлага шэрагу іншых праектаў. Асноўнай задачай музея з'яўляецца навуковае камплектаванне музейнай калекцыі. Вызначэнне дыяпазону і рамак фондавага збору заключана ў назве Музея. Таму фарміраванне калекцый Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ажыццяўляецца, у першую чаргу, зыходзячы з часовых рамак - творы мастацтва, якія з'яўляюцца асноватворнымі для станаўлення і развіцця сучасных відаў, стыляў і напрамкаў. Калекцыя павінна адлюстроўваць усю палітру развіцця сучаснага мастацтва, усе віды, якія існуюць цяпер, няхай гэта будзе авангарднае, рэалістычнае або канцэптуальнае мастацтва.
-
Выбраныя даты:
13 чэрвеня 1997
Створаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
18 траўня 1998
У перададзеных памяшканнях па пр. Ф.Скарыны, 47 быў скончаны капітальны рамонт. Адкрыццё выставачных залаў адбылося ў тым жа годзе, і першая экспазіцыя пад назвай "Новая калекцыя" паклала пачатак актыўнай выставачнай дзейнасці Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.
2015
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва быў практычна скасаваны, стаўшы часткай новай інстытуцыі: НЦСІ, які быў створаны шляхам зліцця дзяржаўнай установы Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (1997—2015) і дзяржаўнай установы культуры Творчыя Майстэрні "Цэнтр Сучасных Мастацтваў" (2011—2015)