Выбраныя даты:
5 лютага 1985
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
2005
Скончыла філасофскі факультэт БДУ (Мінск), там жа вучылася ў аспірантуры.
2017
Магістарка праграмы "Візуальныя і культурныя даследаванні" (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня).
Са-куратарка (разам з Антанінай Сцебур) групавога выставачнага праекта аб практыках інклюзіўнасці "Імёны", "Корпус" (Мінск).
2019
Са-куратарка (разам з Сафіяй Садоўскай) выставы "Бязмежныя. Іншыя гісторыі беларускага мастацтва", галерэя "Ў" (Мінск). Праца над аднайменнай кнігай (выдавецтва Altiora).
Са-куратарка выставы "Там, дзе зараз", галерэя "Лабірынт" (Люблін).
З 2019
Удзельніца даследчага праекта "Wladyslaw Strzeminski and the Myths of Belarusian avant-garde". Музей мастацтва, Лодзь (Польшча).
З 2020
Жыве і працуе ў Лейпцыгу і Берліне.
2020-2021
Things We Sense About Each Other (калектыўны куратарскі праект у супрацоўніцтве з tranzit.at), Badischer Kunstverein (Карлсруэ).
2021-2024
Атрымала ступень магістра мастацтваў у галіне куратарства (Акадэмія прыгожых мастацтваў HGB, Лейпцыг).
2022
Куратарка When The Sun Is Low - The Shadows Are Long, Arsenal Gallery (Беласток, Польшча) і Museum of Contemporary Art (Лейпцыг, Германія).
Са-куратарка (разам з Сафіяй Садоўскай) праекта "Secondary Archive. Belarus Edition", Katarzyna Kozyra Foundation.
2023
Магістрантура на "Куратарскіх студыях", Academy of Fine Art (Лейпцыг).
Праца над кнігай "When The Sun Is Low – The Shadows Are Long" – Spektor Verlag, Лейпцыг.