Выбраныя даты:
1989
Нарадзілася ў Менску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
2011
Скончыла бакалаўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінск, Беларусь.
2012
Скончыла магістратуру мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск, Беларусь.
2014-2015
Была сузаснавальніцай і арт-дырэктаркай бар-клуба-прасторы ДК, Мінск, Беларусь.
2016
Наведала адукацыйныя праграмы Куратарскай школы і 10 варкшопаў. Майстар-класы Жанны Гладко. Майстар-класы Аляксея Лунёва, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", Мінск, Беларусь.
2019
Наведвала Art Prospect Intensive in social-angaged art, CEC Artslink, Адэса, Украіна – Кішынёў, Малдова.
2018-2020
Удзельнічала ў арт-рэзідэнцыях СПРАВА, КАНТАКТ, АДПАЧЫНАК НА МЕЖЫ, Беларусь.
Верасень 2020
Арыштавана на 15 сутак за ўдзел у кампаніі супраць гвалту "Мастацтва рэжыму", Менск.
Кастрычнік 2020 г
Пакінула Беларусь і пераехала у Кіеў, Украіна.
2020-2023
Была стыпендыяткай Інстытута Гётэ, МРI і ўдзельнічала ў рэзідэнцыях CEC Artslink, Pilotenkueche, PerspAktiv, Украіна-Германія.
2021-2022
Была запрошана выкладчыцай на працягу зімовага семестра ў HFBK Універсітэце выяўленчых мастацтваў Гамбурга, Германія.
2022
Пераехала ў Варшаву, Польшча.
2022-2023
Былаў сцэнографкай і кіраўнічкай пастаноўкі оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" Беларускага Свабоднага тэатра, Варшава, Польшча — Лондан, Вялікабрытанія.