Выбраныя даты:
11 лютага 1807
Нарадзіўся ў радавым маёнтку Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер — вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці , Рэсапубліка Беларусь).
24 лютага 1807
Быў ахрышчаны ў Крыжаўзвіжанскім каталіцкім храме ў суседнім Янаве. Пачатковую адукацыю атрымаў дома ад сваіх бацькоў, пасля чаго навучаўся ў гімназіі ў Свіслачы.
1823
Паступіў у Віленскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт.
1827
Быў арыштаваны і выключаны з універсітэта за ўдзел у дзейнасці тайнага студэнцкага таварыства "Заране" . Пасля 15-месячнага турэмнага зняволення вярнуўся ў Варацэвічы, дзе знаходзіўся пад наглядам паліцыі.
1831
Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні, за што ўзнагароджаны крыжом ордэна "Virtuti Militari" і атрымаў званне капітана .
1883
Пасля падаўлення паўстання быў вымушаны пакінуць свой дом і пад чужым імем эміграваць у Парыж . Знаходзячыся ў эміграцыі, пражываў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі.
1833
Атрымаў статус эмігранта ў Францыі і застаўся ў Парыжы . У гэты час вызначаюцца яго асноўныя прыярытэты ў творчасці - заняткі музыкай і жывапісам.
Парыжскі перыяд жыцця прынёс Напалеону Ардзе вядомасць у шырокіх колах еўрапейскай інтэлігенцыі. Ён быў знаёмы з Ферэнцам Лістам, Джаакіна Расіні, Джузепе Вердзі, Шарлем Гуна, Гектарам Берліёзам, Анарэ дэ Бальзакам, Анры Стэндалем, Палінай Віярда, Іванам Тургеневым. Разам з Фрыдэрыкам Шапэнам ён музыцыраваў на вечарах у дамах Плятэраў і Чартарыйскіх. Браў удзел у літаратурных зборах, суправаджаючы ігрой на фартэпіяна паэтычныя імправізацыі Адама Міцкевіча.
1833
Вучыўся маляванню ў студыі майстра архітэктурнага пейзажа П'ера Жэрара . У падарожжах па Францыі, Аўстрыі, Шатландыі, Бельгіі, Галандыі, Іспаніі, Партугаліі, Паўночнай Афрыцы маляваў пейзажы, галоўным чынам гарадскія віды.
1840
Першыя рысункі.
1847
Стаў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы да яе закрыцця падчас рэвалюцыі (1848). Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці так званай Вялікай польскай эміграцыі.
1856
Пасля таго, як Аляксандр II аб'явіў аб амністыі для ўдзельнікаў паўстання, вярнуўся на радзіму . Жыў у Пінску .
1862
Пераехаў на Валынь і на запрашэнне генерала Адама Ржавускага быў хатнім настаўнікам музыкі.
1872
Застаўшыся без сродкаў да існавання, мастак падарожнічаў і рабіў замалёўкі краявідаў, архітэктурных помнікаў, гарадоў і мястэчак Украіны, Польшчы, Літвы, Беларусі . Свае малюнкі мастак выконваў алоўкам, затым дапаўняў малюнак алоўкам акварэллю, гуашшу і сэпіяй. Менавіта гэтая тэхніка малявання, якой Арда дасканала валодаў, дазваляла аператыўна і найбольш дакладна адлюстроўваць архітэктурны пейзаж ва ўмовах падарожжа. Мастак абраў для сябе таксама адзін фармат паперы - ліст даўжынёй каля 30 см, налеплены на планшэтку. На кожным малюнку Арды ёсць невялікая дэталь - нязмушана, нібы незнарок, намаляваны людзі.
26 красавіка 1883
Памёр у Варшаве . Паводле завяшчання яго пахавалі ў Янаве ў фамільным склепе.
2007
200-годдзе з дня нараджэння Арды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА . У дзень яго нараджэння, 11 лютага, Google змяніў лагатып.