Выбраныя даты:
15 верасня 1929
Нарадзіўся ў Мінску сям'і служачага. У Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся ў эвакуацыі ў Саратаве.
1953
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (зараз Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава), потым прадоўжыў навучанне на аддзяленні графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Дыпломная праца - ілюстрацыі да рамана ісландскага аўтара Халдора Лакснеса «Атамная станцыя».
1959-1969
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
Уступіў у Беларускі саюз мастакоў .
1959
З гэтага часу актыўна ўдзельнічаў у мастацкіх выставах .
1973
Быў удастоены ганаровага звання "Народны мастак БССР" .
26 жніўня 2013
Памёр у Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.