Выбраныя даты:
19 лютага 1797
Нарадзіўся ў Вільні (Літоўская губерня, Расійская Імперыя, зараз Літва).
1817-1822
Вывучаў жывапіс і скульптуру ў імператарскім Віленскім універсітэце (выкладчыкі: Ян Рустэм, Джозэф Сандэрс, Казімір Ельскі).
1822
Напісаў даследаванні аб фрэсках Трокскага замка.
1823-1829
Працягнуў навучанне ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.
1823
За малюнкі з натуры, выкананыя на іспыце, атрымаў сярэбраны медаль другой вартасці.
1824
Быў удастоены сярэбранага медаля другой годнасці.
1825
Удастоены сярэбранага медаля першай вартасці.
1827
Савет Акадэміі мастацтваў прыняў на конкурс для атрымання залаты медал і прадстаўленую Смакоўскім працу "Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі".
1829-1832
Выкладаў выяўленчае мастацтва ў Віленскім універсітэце на запрашэнне Яна Рустэма.
1836
Скончыў Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, атрымаў спецыяльнасць урача і працаваў у наваколлях Свянцян (Літва).
1841-1856
Працаваў гарадскім лекарам у Варшаве.
1858
Пераехаў у вёску Крыкяны Свянцянскага павета (цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна, Літва).
13 лютага 1876
Памёр у вёсцы Крыкяны (Літва).