Выбраныя даты:
10 траўня 1976
Нарадзіўся ў Гродне (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
2002
Скончыў факультэт мастацтваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
2002-2003
Скончыў факультэт графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
2004-2007
Працаваў мастаком-графікам у Творчых акадэмічных майстэрнях пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
2007
З гэтага часу з'яўляецца мастаком-графікам творчых майстэрняў "Вежы" Беларускага саюза мастакоў.
Быў узнагароджаны I прэміяй, VI біенале эстампа Музей друку (Нью-Ёрк, ЗША).
2008
Уступіў у Беларускі саюз мастакоў .
2013
Спецыяльная прэмія Archbishopric of Granada, exposicion internacional de Grabado (Гранада, Іспанія).
2014
III прэмія , Guangzhou International Exlibris and Mini-prints Biennial (Ганьчжоу, Кітайская Народная Рэспубліка).