Выбраныя даты:
Пачатак 90-х
Аляксей паступіў у Інстытут культуры, дзе пазнаёміўся з тады яшчэ не папулярным Сяргеем Міхалком.
З 1998
"Саша і Сірожа" пачалі запісваць ТБ-перадачу "Дастань зорку" – сюжэты навін пра шоўбізнес, якія паказвалі па БТ і "Першым музычным канале".
2001
Разам яны пачалі рабіць культавую праграму "Калыханка" – перадачу, у якой два вядучыя з кардоннымі насамі і фрыкатыўным "г" абмяркоўваюць развал Саюза, трактары і "ўнутраныя органы, якія таксама могуць быць палавымі".
2008
"Саша і Сірожа" вырашылі зрабіць паўзу і не запісвалі праграмы больш. За гэты час кожны развіваў сольную кар'еру, перажыў алкагольную залежнасць, а потым вярнуўся да асноўнай дзейнасці.
2020
У разгар пандэміі, Хацкевічу патэлефанаваў Міхалок і праз 12 гадоў прапанаваў адрадзіць "Калыханку".