Выбраныя даты:
7 красавіка 1947
Нарадзіўся ў Віцебскай вобласці.
1977
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
З 1981
Член Беларускага Саюза Мастакоў.
2008
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі "Лепшы ілюстратар года", лаўрэат прэміі "Залаты фаліянт" у намінацыі "Лепшы майстар" Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2008".
2009
Уладальнік дыплома Рэспубліканскага конкурсу "Мастак і кніга" ў намінацыі "Лепшы мастак".
2009
Член мастацкай рады Міністэрства інфармацыі; член журы Рэспубліканскага конкурсу "Мастак і кніга".
2010
Уладальнік дыплома I ступені Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі".
2010
Узнагароджаны медалём Скарыны і медалём "За заслугі ў выяўленчым мастацтве" Беларускага Саюза Мастакоў.
Кастрычнік 2015
Было прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".
2017
Лаўрэат спецыяльнай прэміі прэзідэнта дзеячам культуры за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай школы станковай і кніжнай графікі, правядзенне выстаўкі "Планета Слаўк", персанальных выставак у Мінску і рэгіёнах Беларусі.
Красавік 2017
Выстава-віншаванне да 70-годдзя мастака (Галерэя "Ракурс", Мінск)
Снежань 2017
Выстава-віншаванне да 70-годдзя мастака (Галерэя "Акадэмія", Мінск)