Аўтарскае апісанне праекта:
Сямейныя фатаграфіі прыцягвалі мяне заўсёды: падабалася разглядаць твары далёкіх сваякоў, захаваных у той час, калі яны яшчэ былі дзецьмі. Бо зараз я ўспрымаю ўсіх родных як дарослых - на здымках нейкія зусім іншыя дзеці. У архіве ёсць свая магічная эстэтыка, візуальная мова, якую мы страцілі.
Дрэва - універсальны сімвал жыцця. Яно схільна гравітацыі, хвароб, смерці. У старажытнасці яго разглядалі як сапраўдны татэмны слуп. У лесе я адчуваю, як глеба сыходзіць з-пад ног, а ўсярэдзіне прарастае нешта паганскае.
Лес - дакладная метафара роду. За ім, як і за кожным чалавекам, - натоўпы іншых. Знаходзячыся сярод дрэў, я вельмі выразна адчуваю сваю "неадзіноту". Кантакт з гэтым невытлумачальным "звышпрыродным" дзіка ўзбуджае.