Выбраныя даты:
4 снежня 1911
Нарадзіўся ў Бабруйску (Бабруйскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, зараз Магілёўская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у яўрэйскай сям'і.
1930
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў выкладчыкаў М.Г.Эндэ і В.Н.Руцая. Дыпломная праца - карціна "На лесараспрацоўках".
З 1932
Член Беларускага саюза мастакоў.
1932
Працаваў мастаком у кааператыве "Мастак".
3 лістапада 1932
Быў арыштаваны паводле артыкула 58 пп. 10, 11 КК РСФСР (антысавецкая агітацыя).
15 сакавіка 1933
Асуджаны Асобай нарадай (АСА) пры Калегіі ДПУ да тэрміну папярэдняга зняволення і ў той жа дзень вызвалены.
З 1934
Удзельнік мастацкіх выставак.
31 траўня 1989
Рэабілітаваны пракуратурай БССР.
5 снежня 1993
Мастак памёр у Менску.