Выбраныя даты:
1958
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1999
У часопісе “Фрагмэнты” №3-4 выйшаў артыкул Максіма Жбанкова “Культура сьмецьця” і “сьмецьце культуры”, які стаў праграмным у асяродзьдзі інтэлектуалаў. У сваёй працы Максім апісвае крызіс беларускай культуры, адзінай стратэгіяй для мастака і інтэлектуала ў такой сітуацыі ён бачыць - працу са "смеццем", г.зн. са штампамі і трэндамі масавай культуры. Ён піша: “Сьмецьце” – апрычоны набор чыстых магчымасьцяў, палітра культуратворчасьці. Гэткі архіў стварае ўмовы для ролявых культурных экспэрымэнтаў, выбудовы ўласнага культурнага асяроддзя з пазычанага матэрыялу. Гэта - стратегія старызьніка».
2013
Выйшла першая кніга Максіма Жбанкова “No style. Белкульт паміж Вудстокам і Дажынкі. Гэта зборнік артыкулаў і эсэ, напісаных у перыяд з 2000 па 2010 год, у якіх ён даследуе сучасную беларускую культуру. "No style" на думку Максіма Жбанкова з'яўляецца важнай характарыстыкай сучаснай нам культуры: "No style" - гэта, з аднаго боку, смерць канонам, з другога боку, рэальная стартавая пляцоўка. Ужо зараз, на нашых вачах, насуперак таму, што мы аб іх думаем, узнікаюць новыя абрысы беларускай культуры: парадаксальнай, нелінейнай, далёкай ад нашых надзей і ідэалаў. І гэта выдатна!».
2003
У суаўтарстве была выдадзена кніга "Беларусь: сцэнары рэформаў".
Выкладчыцкая дзейнасць:
З 1986
Выкладаў у Беларускім Дзяржаўным Універсітэце філасофію.
З 1997
Выкладае ў Беларускім Калегіюме.
Да 2014
Быў выкладчыкам у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні (Літва).
-
Аўтар шматлікіх артыкулаў у часопісы "pARTisan", "Фрагмэнты", "Мастацтва" і іншыя. Выступаў аўтарам крытычных артыкулаў і публікацый да шматлікіх выставаў і арт-праектаў беларускіх мастакоў, напрыклад, для праекту «Не гледзячы ні на што» Руслана Вашкевіча ў 2014 годзе.