Выбраныя даты:
21 верасня 1953
Нарадзіўся вёсцы Угольшчына Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
1972
Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (цяпер Гімназія-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка).
1980
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
1980-1984
Працаваў у творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у Менску.
1973
Пачаў прымаць удзел у мастацкіх выставах .
1984
Стаў удзельнікам Саюза мастакоў СССР .
1986-2011
Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
1995-2005
Прыняў актыўны ўдзел у стварэнні і рабоце грамадскага аб'яднання "Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва" .
2010-2011
Быў кіраўніком "Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры".
2011–2013
Займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнага Цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСІРБ).
2011
Прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці "Мастацтва".
2013
Куратар першай Мінскай трыенале сучаснага мастацтва.
-
Кніга аўтарства мастака:
"Уражанне раўнавагі, або лесвіца ўверх", "Мастацкая лiтаратура", 2005.
-
Мастак аб сваёй практыцы:
"Мастацтва – гэта імкненне да дасканаласці форм. У гэтым сэнсе любая творчасць падобная да сакрамэнту нараджэння прыгажосці. Крыніцамі натхнення для мяне заўсёды з'яўляліся прыгажосць жанчыны, якая і ёсць вобраз дасканаласці, і прыгажосць музыкі, дзе праяўляецца сама гармонія і сугучча" .