Выбраныя даты:
11 жніўня 1884
Нарадзіўся ў вёсцы Высокае (Расійская Імперыя, зараз Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь) у сям'і яўрэйскага крамніка.
1898-1900
Вучыўся ў мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева ў Вільні.
1900-1902
Вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы.
1902
Адправіўся ў Мюнхен вучыцца ў школе Антона Ашбе, але неўзабаве расчараваўся ў ёй.
1903
Пераехаў у Парыж, дзе разам з пяццю таварышамі жыў камунай.
1904-1906
Наведваў Акадэмію Жуліяна і вышэйшыя курсы сацыяльных навук у Сарбоне.
1905-1907
Быў насельнікам "Улля".
1907
Упершыню ўдзельнічаў у выставе "Восеньскага салона", дзе прадставіў вялікую карціну "Жабрак".
Вярнуўшыся ў Мюнхен у 1907 годзе, маляваў ілюстрацыі і карыкатуры для часопіса Jugend (усяго апублікавана 40 ілюстрацый).
1911-1912
Нараўне з Альфрэдам Кубіным, Паўлем Клее і іншымі ўваходзіў у мюнхенскую групу Sema.
1912
Выканаў шэраг эскізаў насценнага роспісу на тэму "Праца" для музея Шчэціна (Польшча).
З 1913
Уваходзіў у гурт Münchener neue Secession.
1913-1933
Актыўна ўдзельнічаў у мастацкіх выставах у Германіі, Швейцарыі, Францыі і Галандыі.
1914
У час Першай сусветнай вайны быў інтэрнаваны пад Мюнхенам.
1917
У галерэі Танхаўзер была праведзена яго другая персанальная выстава.
1918
Пераехаў у Берлін.
1929
Пераехаў з Берліна ў Парыж.
1936
У Нью-Йорку ў галерэі Ліліенфельд адбылася апошняя персанальная выстава мастака.
1936
Пераехаў у Маскву. Працаваў над фрэскамі для ВСХВ (у 1938 году прызначэнне павільёна было зменена, і фрэска была замазана) і Палаца Рад.
Жнівень 1941
Падчас дзяжурства на даху быў кантужаны фугаснай бомбай. Праз некалькі дзён скончыў жыццё самагубствам.