Выстава распавядала аб перыядзе навучання мастака і першай выставе легендарнай арт-групы "Няміга-17", адным з самых плённых перыядаў "архаікі" і выставе "Прастора Сіняга" (1994), аб ключавых праектах "Бягучая зямля" (1996) і "Спакуса прасторай" (2001), аб зацяжным геаметрычным перыядзе і мультымедыйным праекце "Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам". Маштабны экспазіцыйны праект Сяргея Кірушчанкі "Метабалізм жывапіснай прасторы" уяўляў сабой дзве персанальныя выставы мастака ў Палацы мастацтваў ("Метабалізм жывапіснай прасторы" і "Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам"), кропкавыя мастацкія інтэрвенцыі ў урбаністычную прастору Мінска, рэтраспектыўную выставу аб дзейнасці мастака з 1970 па 2012 год (а таксама семінар аб абстрактным мастацтве) у галерэі сучаснага мастацтва "Ў".
- 2024
- 2023
- 2022
- 2021
- 2020
- 2019
- 2018
- 2017
- 2016
- 2015
- 2014
- 2013
- 2012
- 2011
- 2010
- 2009
- 2008
- 2007
- 2004
- 2003
- 2002
- 2001
- 2000
- 1999
- 1998
- 1997
- 1996
- 1995
- 1994
- 1993
- 1992
- 1991
- 1990
- 1989
- 1988
- 1987
- 1985
- 1984
- 1982
- 1971
Метаболизм живописного пространства
7 чэрвеня 2012 г.
Галерэя Ў, Палац Мастацтва