Апісанне праекта:
Часта крыніцай натхнення для мяне з'яўляецца рэчаіснасць, штодзённасць, нейкія штодзённыя рэчы. Тое, да чаго мы ўжо прывыклі, чаго не заўважаем і што папросту ўжо надакучыла, пры ацэньваючым, удумлівым поглядзе становіцца глебай, асновай для разважанняў пра нешта большае, вечнае, істотнае. Фатаграфія ж, захавальная, спыняючы гэтую рэчаіснасць, дазваляе ў яе прыгледзецца пільней, падумаць, ухапіць і знайсці тое, няўлоўнае большае, якое адчуваеш і шукаеш.
Усе фатаграфіі праекта зняты ў 2012-2013 гг. у горадзе Мінску. У гэты ж час адбылося маё знаёмства з творчасцю беларускага драматурга Паўла Пражко.
Крыніца: maximdosko.com