Выбраныя даты:
1971
Нарадзіўся ў БССР (сёння Рэспубліка Беларусь).
Вучыўся ў дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў і студыі Frenoy (Studio national des arts contemporains) у Парыжы.
Для таго каб апісаць працы Алега Чорнага, недастаткова тэрмінаў "кінематограф" і "відэа-арт". Кожны яго твор перажываецца як асаблівы візуальны досвед, які змяшчае сваю філасофію і мастацкую мову. На працягу многіх гадоў Алега Чорнага цікавіць прырода кіно: чаму выява на экране здаецца жывой, нягледзячы на тое, што кожны кадр паасобку – нерухомая фатаграфія? Рух у кіно, суадносіны кіно і рэальнасці, упершыню становяцца самастойнымі тэмамі ў працы мастака "Паказ пачаўся" (2007), якая ўдастоілася Гран-пры на фестывалі 25FPS, Zagreb у Заграбе ў 2008 годзе. У самім творы на працягу 6 хвілін мы бачым партрэт італьянскага філосафа Джорджа Агамбена, які пазіруе для рэжысёра седзячы ў крэсле перад расчыненым акном у сябе дома ў Венецыі. Падчас прагляду, Агамбен паступова становіцца нерухомым, так што мы толькі зрэдку заўважаем яго дыханне, а потым зноў ажывае і здабывае ўсю паўнату руху. Цікавасць Алега Чорнага да партрэтаў, а таксама да тых фантомных стварэнняў, якіх ён ажыўляе пры дапамозе кінакамеры і эфекту вытрымкі, развіваецца ў працах «Поўдзень на магіле Фальканеці» (2012) і «Без музычнага суправаджэння» (2014). Першы твор прысвечаны французскаму рэжысёру Жан-Мары Штраўбу, а другі – амерыканскай паэтцы Сюзан Хоу.