У чалавека ёсць дзіўная і выдатная творчая здольнасць- з дапамогай фантазіі здзяйсняць цуд ператварэння простага шэрага каменьчыка ў казачны і хвалюючы артэфакт з неверагоднымі здольнасцямі. Трэба не так шмат каб шэрая рэальнасць ператварылася раптам у вялікі і касмічны працэс - і так адразу цікавей жыць! У гэтую гульню адразу цікавей гуляць - уласна, гульня ў гэты момант і пачынае існаваць.
Дзеці ўвесь час гуляюць у такія гульні. Пясочніцы ператвараюцца ў зыбучыя пяскі, кусты ля дома засяляюцца залатымі матылямі крывапіўцамі, а наступаць можна толькі на няцотныя прыступкі, а то…
Насамрэч, сталеючы людзі не перастаюць гуляць у такія гульні. Дарослыя проста забываюць, што з гэтага ўсяго выдумка, а што рэальнасць)
Нягледзячы на прапанаваны ракурс - у першую чаргу гэта паэтычная карціна, з свабодным тлумачэннем.