Аўтарская канцэпцыя:
У краіне Б. не дазволена гаварыць.
Людзей, якія кажуць што думаюць - арыштоўваюць, катуюць і забіваюць.
Амаль кожны ў гэтай краіне ведае што адбываецца.
Многія з’ехалі, многія засталіся.
За гэты час мы спазналі ўсе адценні страху, навучыліся яго прадбачваць, вучымся спраўляцца з ім.
Гэта складанае.
Усё гэта няпэўнае.
Няпэўнасць і страх сталіся нашымі таварышамі, з якімі мы, што засталіся ў краіне, намагаемся жыць.
Дзеля захавання аб’ектыўнасці, заўважвання хлусні і несправядлівасці, мы як жыхары мусім быць у стане гаварыць.
Магчыма ў дадзены момант – гэта будзе асаблівая мова. Мова мастацтва, зразумелая для мяне/нас. Важна аднак, каб не абмінуць ніводнай дэталі, ніводнага асобнага здарэння, ніводнай адзінкавай гісторыі.
Зараз, самае важнае для нас, жыхароў гэтай краіны, каб не забыцца, бо ведаем, што няведанне, гэта саўдзельнік у гвалце.
Цягам году я засяроджвалася на несправядлівасці, баялася маўчаць.
Ліпень 2021