Выбраныя даты:
2005-2007
Магістарка мастацтваў, спецыяльнасць “Тэорыя і гісторыя мастацтваў” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінск).
2007-2008
Літаратурная рэдактарка: праца з перакладамі кніг па кітайскай філасофіі і культуры, адаптацыя перакладаў, напісанне артыкулаў (выдавецтва А. Жыгульскага, Масква).
2007-2009
Магістарка сацыялогіі, спецыяльнасць "Візуальныя і культурныя даследаванні", Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (EHU, Вільня, Літва).
2008-2011
Сушукацельніца навуковай ступені кандыдатка мастацтвазнаўства, аспірантура, спецыяльнасць «Тэорыя і гісторыя мастацтваў» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінск).
2009-2014
Лектарка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня). Прачытаныя курсы: Гістарычныя і прасторавыя катэгорыі еўрапейскай культуры: Антычнасць-Сярэднія стагоддзі; Гістарычныя і прасторавыя катэгорыі еўрапейскай культуры: ад Рэнесансу да Мадэрна; Гісторыя і тэорыя музыкі XX ст.
З 2012
Курыруе прыватную калекцыю сучаснага беларускага жывапісу, якая належыць Алегу Хусаенову, з'яўляецца куратаркай ХО-галерэі. Куратарка выставак і мерапрыемстваў, звязаных з сучасным беларускім мастацтвам і публічнай працай з прыватнай калекцыяй.
2012–2014
Куратарка арт-праекта Zabor і публічных выставак Zabor у Беларусі, Польшчы (Варшава), Францыі.
2015
Куратарка выставы жывапісу Сяргея Каваля "Будзьце як дзеці" (Гомель, Палац Румянцавых–Паскевічаў).
2016
Со–кураторка выставы "Заўтрашняя фатаграфія" Валерыя Лабко ў рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску (сумесна з Ганнай Самарскай).
2016–2022
Праца ў часопісе АРТГІД.
2018
Куратарка (сумесна з Сафіяй Садоўскай) серыі выставак "Культурныя ландшафты Беларусі" ў Кітаі (Гуанджоў, Шанхай, Пекін, 2018).
Куратарка (сумесна з Антанінай Сцебур і Ганнай Самарскай) выставы сучаснай беларускай фатаграфіі "Дзень незалежнасці" ў Мастацкім музеі Чунцын (Кітай). Удзельнікі выставы – Артур Клінаў, Андрэй Лянкевіч, Максім Сарычаў, Сяргей Лескець, Уладзімір Цэслер, Аляксандра Салдатава, Георгій Капустнікаў, Мікалай Батвіннік, Аляксей Шлык, Маша Святагор, Вадзім Качан, Сяргей Гудзілін, Ігар Корзун.
2019
Курыравала Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь на міжнароднай Пекінскай біенале (сумесна з Сафіяй Садоўскай).
2020-2021
Выставачны праект "Амаж Захару Кудзіну" – са–куратарка і ўдзельніца групы па захаванні спадчыны Захара Кудзіна (сумесна з Вольгай Мжэльскай, Ілонай Дзергач, Наталляй Кудзінай). Выставы амажа праходзілі ў Палацы мастацтваў (Мінск), Галерэі 400 квадратаў (Гродна), Галерэі "Трэцяе месца" (Гродна).
2020
Куратарка выставы жывапісу NON PLACE Таццяны Кандраценка, Таццяны Радзівілка, Ігара Цішына, Яўгенія Шадко; Палац мастацтваў (Мінск).
З 2021
PhD даследчыца доктарскай праграмы па філасофіі (ЕГУ).