Канферэнцыя "Уяўляючы OpenMuzej Belarus"
Канферэнцыя будзе праводзіцца на англійскай мове
Публічная праграма:
Двухдзённая канферэнцыя
Уяўляючы OpenMuzej Belarus: супольнасць, сучаснае мастацтва, ангажаванасць
Даты: 19–20 чэрвеня 2023
Адрас: Pilecki Institut, Pariser platz, 4A, Mitte, 10117, Berlin
З 2022 года каманда эксперта:к і прафесіянала:к у галіне сучаснага беларускага мастацтва і культуры працуе над ідэяй стварэння публічнага музэя, арыентаванага на даследаванне, архіваванне, захаванне, падтрымку, развіццё, дэманстрацыю і папулярызацыю сучаснага мастацтва Беларусі.
Успрымаючы музэй як працэс і супольнасць, як сумесны вопыт практыкі публічнай гісторыі і спосабу разумення свету, а таксама паважаючы мастацтва/культуру як права кожнага чалавека, каманда бачыць і развівае як качавую інфраструктуру.
Дзейнасць OpenMuzej разлічана на шырокую аўдыторыю і прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці, узаемадказнасці, міждысцыплінарнасці, інавацыйнасці на аснове ініцыявання і сумеснай рэалізацыі даследчых, выставачных, адукацыйных і папулярызацыйных праектаў з прыцягненнем дзеяча:к беларускай культуры – як у Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.
19–20 чэрвеня пры падтрымцы Pilecki Institut Berlin мы арганізуем 2-дзённую , каб абмеркаваць ролю музеяў як месца пабудовы грамадства і кансалідацыі прафесійнай супольнасці і шырокай аўдыторыі.
Асноўная аўдыторыя: беларускія і замежныя эксперт:кі ў галіне сучаснага мастацтва і культуры, прадстаўні:цы міжнародных культурных інстытутаў і кіраўні:цы культурнай палітыкі.
Дзень 1
19 чэрвеня 2023 / 10.00–17.00
OpenMuzej – ад класічнага музея да гнуткай вандроўнай структуры
10:00–10:15
Уступнае слова дырэктаркі Інстытута імя Пілецкага Ганны Радзеёўскай
10:15–10:45
Увядзенне
Разуменне музэя: як і чаму музэі змяняюцца ў наш час. Формы, фарматы, каштоўнасці
Дакладчыца:
Ірына Кандраценка – мастацтвазнаўка, куратарка
10:45–11:30
Прэзентацыя ідэі праекта OpenMuzej і вынікаў даследавання беларускай арт-супольнасці
OpenMuzej як магчымасць узмацніць супольнасць
Дакладчыцы:
Ірына Кандраценка – мастацтвазнаўка, куратарка
– арт-менеджарка,
11:30–11:45
Кава-брэйк
11:45–13:30
Дыскусія
Музэй як структура, якая ахоплівае супольнасць і выпраменьвае салідарнасць і падтрымку
Мадэратарка:
Аксана Карпавец – незалежная куратарка, мастацтвазнаўка
Дакладчы:цы:
Доктарка Анет Мэхтэль – кіраўніца NGBK
Марыя Бебурыя – суаўтарка MSN, сузаснавальніца CC Slonecznik
– незалежны куратар і даследчык
13:30–14:30
Перапынак
14:30–16:00
Дыскусія
Салідарнасць, гарызантальнасць, супольнасці: культурніцкія праекты ў Беларусі
Мадэратар:ка:
– квір-актывіст:ка, пісьменні:ца, даследчы:ца
Дакладчы:цы:
– незалежная куратарка, навуковая супрацоўніца
– фiлосаўка
– маста:чкі Дзіна Жук і Мікалай Спесіўцаў
– мастачка
Дзень 2
20 чэрвеня 2023 / 10:00–16:30
Якая падтрымка незалежных беларускіх культурніцкіх ініцыятываў магчымая і патрэбная?
10:00–10:30
Увядзенне
Гнуткія супольнасці, гнуткая падтрымка
Дакладчы:ца:
Тоні Лэшдэн – квір-актывіст:ка, пісьменні:ца, даследчы:ца
10:30–10:45
Кароткая прэзентацыя ідэі праекта OpenMuzej і падвядзенне вынікаў 1-га дня канферэнцыі
Дакладчыца:
Ганна Чыстасердава – арт-менеджарка, Ambasada Kultury
10:45–11:00
Кароткая прэзентацыя
Беларуская дыяспара ў Нямеччыне
Дакладчы:ца:
Юлія Салаўёва – 1 старшыня RAZAM eV
11:00–11:15
Кароткая прэзентацыя
Падтрымка беларускай культуры
Дакладчыца:
Аліна Коўшык – прадстаўніца па справах нацыянальнага адраджэння Аб’яднанага часовага кабінета міністраў Беларусі
11:15–11:30
Кава-брэйк
11:30–13:30
Дыскусія з удзелам прадстаўні:ц фондаў і міжнародных праграм
Міжнародная падтрымка ініцыятываў і праектаў незалежнай беларускай культуры
Мадэратарка:
Ганна Радзеёўска – дырэктарка Інстытута Пілецкага