Выбраныя даты:
1938
Нарадзілася ў вёсцы Старое Сяло (Гомельская вобласць, БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1961
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Педагогі: С.П. Каткоў і А.А. Малішэўскі.
1967
Скончыла манументальнае аддзяленне Тэатральна-мастацкага інстытута ў Мінску (сёння Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Педагогі: Г. Вашчанка і А. Кішчанка.
З 1970
Сяброўства ў Саюзе мастакоў СССР.
Літвінава З.У. была ўзнагароджана ганаровым дыпломам Акадэміі мастацтваў СССР, а таксама дыпломам Першага Міжнароднага пленэру імя Марка Шагала ў Віцебску. Ёй таксама была прысуджана першая прэмія на Усесаюзнай выставе жывапісу ў Маскве, прысвоена званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ", кавалера ордэна "За заслугі ў галіне літаратуры і мастацтва" ў Францыі і ордэн Францыска Скарыны Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень жывапісныя палотны Літвінавай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у беларускім Музеі сучаснага мастацтва, у полацкім Культурна-гістарычным музеі-запаведніку, у Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у Дзяржаўным Рускім Музеі ў С.-Пецярбургу, у музеях Рыгі, Новасібірска, Архангельска, Бішкека, Уфы і іншых гарадоў, а таксама прыватных калекцыях і муніцыпальных зборах Аўстрыі, Германіі, Італіі, Даніі, Галандыі, Англіі, ПАР, Ізраіля, ЗША і Канады.