pARTisanka
Альманах сучаснае беларускае культуры
“pARTisanka” – гэтым ініцыятыва, якая паўстала на базе праекта pARTisan ў 2019 годзе, калі выйшаў першы нумар pARTisanka (альбо №34 у шэрагу), створаны камандай мастачак, куратарак, даследчыц і актывістак.
Мэта гэтага выдання не толькі ў тым, каб абазначыць сімвалічны паварот самога праекта “pARTisan”, але знак таго, што змяняецца дыскурс сучаснага мастацтва ў Беларусі і публічнага поля ўвогуле. Гэта спроба адказаць на пытанне, як мы, пэўная супольнасць, уяўляем сабе фемінізм у Беларусі, і ў якім кірунку бачым ягонае развіццё.
“Калі ты робішся феміністкай, то вельмі хутка разумееш: тое, што ты імкнешся спыніць, некаторыя не прызнаюць існым”. Сара Ахмед, з артыкула Альмиры Усманавай.
У нумар увайшлі тэксты: Тані Арцімовіч, Вольгі Шпарагі, Альміры Усманавай, Антаніны Сцебур, Вольгі Маслоўскай, Тані Сяцко, Лесі Пчолкі, Вольгі Гапеевай, Вольгі Бубіч, Інгі Ліндарэнкі, Лізаветы Міхальчук, Сафіі Садоўскай, Юлі Цімафеевай, Вальжыны Морт, Ганны Карпенка, Вольгі Раманавай, Кацярыны Рускевіч, Аляксандра Пяршай. Дызайн рапрацавала Антаніна Слабодчыкава разам з Насцей Стальмахавай.