Выбраныя даты:
28 снежня 1959
Нарадзілася ў Полацку (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1977-1982
Вучылася на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута імя Сяргея Кірава .
З 1983
Удзельніца выставак .
1989-1991
Удзельніца таварыства "4-63" (Полацк).
З 1992
Выкладчыца і дацэнтка кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта .
З 1993
Сяброўства секцыі графікі Саюза мастакоў Беларусі .
1994 і 1996
Удзел у міжнародным пленэры "Малевіч. Уновіс. Сучаснасць" у Віцебску.
1994-2000
Удзел у штогадовым выставачным праекце In-formation у Віцебску.
1995, 2001 і 2002
Удзел у Эдынбургскім фестывалі Bridge The Gap .
1996-1999
Удзел у беларуска-польскім праекце 6+6 , які прайшоў у розныя гады ў Віцебску, Варшаве, Шчэціне, Бяла-Падлясцы і Кракаве.
1999-2019
Удзел у штогадовым выставачным праекце Abstract (куратар Васіль Васільеў).
1999 і 2001
Удзел у выставе BodenREform у Верэнцхайне (Германія).
2001 і 2012
Удзел у выставе "Акцыя мастацтваў" у Беркенелі (Баўск, Латвія).
2004
Арганізатарка беларуска-швейцарскага праекту "Да сусветнага саду" ў Віцебску.
2007
Куратарка выставы Constructio у МОМА (Масква).
2011
Удзел у фестывалі ў Фрыдрыхсхафене (Германія).
2015
Куратарка праекту "100 гадоў Чорнаму квадрату" ў Віцебскім мастацкім музеі.
Удзел у выставе "Соль" у Пскове.
2016
Удзел у выставе "Нашчадкі беларускага авангарда" ў Беластоку.
2018
Куратарка праекта "100 год віцебскай школе" ў ЦСМ і праекта "Чорны, чырвоны, белы" ў Віцебскім мастацкім музеі.
Удзел у выставе "Арт-Мінск" у Палацы мастацтваў у Мінску.
2019
Удзел у выставах "140 гадоў К. Малевічу" ў гатэлі Палонія ў Варшаве і "Фармат" у Маскве.
2020
Construcio - персанальны праект да 100-годдзя УНОВИС у Віцебску.