Выкарыстанне жыццёвага вопыту ў мастацкім творы называецца жанрам біяграфія (аўтабіяграфія). Дапамагае раскрыць кантэкст жыцця аўтаркі і даць больш глыбокае ўяўленне пра перыяд і сацыяльны клімат, калі быў створаны які-небудзь твор, што можа змяніць яго інтэрпрэтацыю. З'яўляецца яркім спосабам выказвання або самавыяўлення мастачкі.
У аснове жанру біяграфіі ляжыць вывучэнне падрабязнасцей жыцця або гістарычнага часу, а таксама больш відавочнае абазначэнне рыс характару асобы. Дапамагае раскрыць гісторыю і культуру з пункту гледжання рэальна перажытага досведу. Нам адкрываюцца пачуцці, думкі, разважанні матывы, зробленыя рашэнні, прыкметныя дасягненні, ключавыя моманты жыцця. Біяграфічнае мастацтва можа выяўляцца ў розных фарматах: лісты, апавяданні, запісы з дзённікаў, фатаграфіі, аб'екты з мінулага, відэа і аўдыё запісы.
Аўтабіяграфічнае мастацтва выступае як форма самавыяўлення. Для некаторых автор_ок гэта спосаб апрацоўкі ўласных перажыванняў і эмоцый. Аповяд асабістай гісторыі з дапамогай мастацтва, дапамагае мастаку прапрацаваць мінулае і сучаснасць, з'яўляючыся тэрапеўтычным элементам. Іншым чыннікам уключэння аўтабіяграфічных сродкаў можа быць палітычнае самавыяўленне. Такі жэст уплывае на дасведчанасць аб палітычных ці сацыяльна важных праблемах, напрыклад у сацыяльных сетках.
Важна адзначыць, што часам аўтабіяграфія можа складацца з прыдуманыя факты, бо аўтар_ка апелюе суб'ектыўным адчуваннем і досведам. З іншага боку, творы мастацтваў часта маюць увыдатнены характар, для больш яркага раскрыцця тэмы.
Беларуская мастачка Вікторыя Мітрычэнка ў сваёй мастацкай практыцы часта звяртаецца да сямейных гісторый, асабістых успамінаў, звязаных з людзьмі, месцамі і сітуацыямі. Яе творы ўключаюць сямейныя казкі, асабістыя анекдоты, вырваныя з кантэксту выказвання і рэплікі. Мастачка лічыць, што маленькіх асабістых гісторый і нязначныя падзеі і ёсць складнік культурнай спадчыны, гісторыі мастацтва, вялікіх сацыяльных узрушэнняў, глабальных палітычных і культурных зрухаў.
У 2012 годзе Жанна Гладка правяла выставу Inciting Force, якая была прысвечана асабістай гісторыі канфлікту з бацькам і мастацкаму вывучэнню ўлады. У экспазіцыі былі выкарыстаны прадметы з сямейнага архіва, аўдыёзапіс з голасам бацькі, прадметы з бацькоўскага дома мастачкі і фатаграфіі.
Біяграфія і аўтабіяграфія ў мастацкім метадзе часта сустракаюцца ў наступных беларускіх мастакоў: Андрэй Анро, Жанна Гладко, Кірыл Дзёмчаў, Вольга Кірылава, Аляксей Лунёў, Вікторыя Мітрычэнка, Ігар Саўчанка, Вольга Сазыкіна, Маша Святагор.