Выбраныя даты:
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1994-1997
Вучыцца ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
2000-2004
Студэнтка А кадэміі Герыта Рытвельда ў Амстэрдаме.
2005
Стварыла інсталяцыю "У сваёй талерцы. Манумент майго атэлье" (My Cup of Tea. А Monument for my Studio) уяўлялы квазі-музейны экспанат-стэлу, створаны з бясцэннага смецця, з якім яна і працуе.
2007
Інсталяцыя "Гадавальнікі Эзопа" (Aesop's Pets), у рамках выставы "Контур. Бесперапыннасць", выстаўлялася ў музеі Lambert van Meerten (Дэльфт, Нідэрланды). Мастачка змясціўшы інсталяцыю ў гістарычны інтэр'ер XVII стагоддзя, часу росквіту пурытанскага маралізму, стварыла іранічную, знарочыста кічавую алюзію на могілкі хатніх жывёл, герояў павучальных баек Эзопа. Пятнаццаць парцалянавых урнаў з бюстамі жывёл занялі ўсю выставачную прастору. Да кожнай жывёлы прыкладалася эпітафія, такая як: "Адмучаўся", "Зрабіў усё што мог" ці "Пакліканы зваротна!". Арыгінальная інсталяцыя складаецца з 32 аб'ектаў і яе можна паглядзець у відэа прэзентацыі.
З 2008
Дацэнтка Акадэміі Герыта Рытвельда (керамічны аддзел) і менеджэр многіх праектаў у Амстэрдаме, Нідэрланды.
2013
Серыю работ "Трафеі" (The Trophy Cups) мастачка прысвяціла тэме самарэалізацыі. Як і многія працы Вікі Мітрычэнка, заснаваныя на сямейных гісторыях, гэты праект грунтуецца на гісторыі прафесійнай кар'еры бацькі, які з трэнера зборнай каманды СССР па плаванні ператварыўся ў знатака і калекцыянера жывапісу. Праца складаецца з больш за 100 кубкаў і памятных узнагарод, на якіх можна прачытаць надпісы завошта яны "выдадзены", напрыклад: "За тое, што глядзеў у далеч і нічога не рабіў", "За тое, што аднойчы сказаў, што не так ужо лёгка закапаць свой талент у зямлю" ці "За тое, што навучыўся плаваць супраць плыні". Віка Мірычэнка задаецца пытаннем у каментарыі да працы: "Можа быць, самае галоўнае, не прафесійны поспех, а значна важнейшым і каштоўным з'яўляецца тое, што засталося ў цені?".