engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Часам я трымаюся за паветра

3 лютага – 28 мая 2024
Galerie im Körnerpark, Берлін
Адкрыццё 2 лютага 2024 г. Галерэя ў Кёрнерпарку (Schierker Str. 812051, Берлін). Гадзіны працы: штодня з 10 да 20 гадзіны. Уваход вольны.

Спадарожныя дакументы

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

У 2020 годзе масавыя грамадзянскія пратэсты ўспыхнулі ў Беларусі, краіне паміж Расіяй і Польшчай, якая ў той час была амаль не на радары для Захаду. Скіраваныя супраць фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіўнай палітыкі карумпаванага кіраўніка дзяржавы, пратэсты сталі заклікам да свабоды і выразам жадання жыць у дэмакратычнай краіне. Дзеячы мастацтва і культуры былі актыўна ўцягнутыя ў пратэсты; многія былі арыштаваны і пасаджаны ў турму. Выйшаўшы на волю, яны беглі ў Вільню, Варшаву, Тбілісі і Берлін, каб пазбегнуць далейшага пакарання. Яны спадзяваліся хутка вярнуцца, але тыдні чакання сталі месяцамі, а месяцы - гадамі. З тых часоў яны заставаліся ў падвешаным стане паміж двума сусветамі — поўныя рашучасці ўнесці свой уклад у змены на сваёй радзіме, не прысутнічаючы фізічна і жывучы ў краіне, дзе іх існаванне афіцыйна не прызнана.

"Часам я трымаюся за паветра" — гэта выстава, на якой маладыя беларускія мастакі ў эміграцыі разважаюць пра пратэсты, якія карэнным чынам змянілі іх жыццё, і гады, што наступілі за імі. Іх творы прысвечаны рэпрэсіям у роднай краіне і страху пастаяннага сачэння, які не спыняецца нават у эміграцыі. Яны даследуюць цяжкае становішча непрыналежнасці і бясконцыя пятлі дзяржаўнай бюракратыі, з якімі яны сутыкаюцца, знаходзячыся за мяжой. Выстава мае на мэце выказаць асабісты вопыт сучасных мастакоў у эміграцыі, што зусім не з'яўляецца выключна беларускім пытаннем.

Назва выставы ўзята з верша беларускай паэткі Вольгі Гапаевай, якая цяпер таксама жыве ў эміграцыі ў Германіі. У сваім эсэ Die Verteidigung der Poesie in Zeiten dauernden Exils (У абарону паэзіі ў часы пастаяннага выгнання) яна звяртаецца да паэзіі і мастацтва як да сродкаў свабоднай думкі і супраціву бюракратычнай мове дзяржаў і дыктатарскаму гвалту.

Выстава з'яўляецца сумесным праектам Galerie im Körnerpark, Prater Galerie і Goethe-Institut im Exil.