Сяргей Шабохін, Раман Трацюк
Стратэгіі бачнасці ў эпоху выгнання
і пабывалі на Biennale Arte 2024 у Венецыі і прадстаўляюць агляд выставы. Тэкст разглядае куратарскую канцэпцыю Адрыяна Педрозы, структуру цэнтральнага праекта і нацыянальных павільёнаў, а таксама надае асаблівую ўвагу беларускім мастацкім прысутнасцям, сфармаваным праз паралельныя ініцыятывы, дыяспарныя сеткі і размеркаваныя формы ўдзелу.Венецыянская біенале 2024 года стала адным з найбольш палітычна і этычна насычаных выпускаў за апошнія дзесяцігоддзі. Куратар Адрыяна Педроса прапанаваў тэму Stranieri Ovunque, Foreigners Everywhere (чужыя паўсюль або, у больш кантэкстуальным сэнсе, замежнікі паўсюль), звернутую да фігуры «чужо:й», мігрант:кі, выгнанні:цы, суб’ект:кі па-за межамі нацыянальнай нормы. Гэтая рамка аказалася сугучнай больш шырокаму гістарычнаму моманту: эпоха геапалітычнай турбулентнасці фармуе парадак…