engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Таня Арцімовіч

1984

Даследчыца, аўтарка і куратарка з Мінска.

Кандыдатка навук, аўтарка кніг. Выкладала ў Еўрапейскім гуманітарным каледжы ў Мінску (сучасны тэатр і перфарматыўныя даследаванні). Курыруе выставы і рэалізуе мастацкія і культурныя праекты ў супрацоўніцтве з беларускімі і замежнымі ўстановамі культуры. Заснавальніца Платформы выканальніцкіх мастацтваў "Зерне" і рэдактарка часопіса pARTisanka. Была куратаркай Арт-вёскі Каптаруны.

Жыве і працуе ў Нямеччыне.

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

14 ліпеня 1984

Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).

2007-2008

Вучылася ў лабараторыі эксперыментальнай студыі Анатоля Праўдзіна ў Санкт-Пецярбургу.

2009

Рэжысёрка спектакляў "Фро" паводле апавядання Андрэя Платонава (прызёрка Міжнароднага фестывалю монаспектакляў "Манокль", Санкт-Пецярбург. Удзел у Міжнародным фестывалі Monobaltia (Літва) і фестывалі Solo (Масква).

Мастачка спектакля "Пяць жаночых партрэтаў сям'і Буэндыя" паводле рамана Г.Г. Маркеса, Арт-фестываль See Level, Пушкінская-10 (Санкт-Пецярбург).

2011

Тэатральная рэжысёрка спектакля "Воры" Дэа Лоэр, Фестываль сцэнічных чытанняў, арганізаваны Гётэ-Інстытутам у Мінску.

2013

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (факультэт тэатразнаўства).

Курыравала групавую выставу калекцый мастац "Мастак-калекцыянер у Беларусі" ў галерэі "Ў".

Рэжысёрка спектакля "Гаспадар кавярні" па тэксце Паўла Пражко (Мінск).

З 2014

Курыруе выставы і рэалізуе мастацкія і культурныя праекты ў супрацоўніцтве з беларускімі і замежнымі ўстановамі культуры.

З'яўляецца ўдзельніцай экспертнай рады рэсурсу ZBOR.

2014

Сакуравала групавыя выставы OFFSIDE і XXY у галерэі "Ў".

Курыравала выставу "Прадчуванне вайны" ў Берліне.

Сурэдактарка і суаўтарка кнігі Partisanen: Kultur_macht_Belarus (выданне photo.tapeta, Берлін).

2014-2015

Атрымала стыпендыю ў рамках праграмы AIR, CCA Ujazdowski Castle (Польшча) і Akademie Solitude (Германія).

2015

Сакуравала выставу "Мінск. Нонканфармізм 1980-х" у галерэі "Ў".

Кастрычнік-лістапад 2015

Куратарка выставы "Людміла Русава. Татальны перформанс", Галерэя сучаснага мастацтва Ў.

2016

Атрымала ступень магістаркі сацыялогіі (культуралогія) у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня, Літва).

Стварае мультымедыйны перформанс "Беларусь 4'33 - горад сонца пункт нуль" сумесна з Антонам Сарокіным (паказы ў Бруселі, Варшаве і Гданьску).

2016-2022

Выкладала ў Еўрапейскім гуманітарным каледжы ў Мінску (сучасны тэатр і перфарматыўныя даследаванні).

З 2019

З'яўляецца кандыдаткай навук у Міжнародным цэнтры вывучэння культуры (Justus-Liebig-Universität) у Гісене, Германія.

2019

Была стыпендыяткай праграмы Мінскага ПЭН-цэнтра ў Вільнюсе.

Лістапад 2019

Куратарка тыдня польскай драматургіі ў Мінску (у супрацоўніцтве з Інстытутам Адама Міцкевіча).

Са-куратарка Congress-Performance of Cultural Workers (у супрацоўніцтве з Konstepidemin у Гётэбаргу).

2019–2022

Удзельнічала ў даследчым праекце "Асвоены авангард. Цэнтральная і Усходняя Еўропа" (арганізатар Тэатральны інстытут у Варшаве, куратар Дарыюш Касінскі).

2020

Аўтарка кнігі "Эксперыментальны тэатр у БССР у перыяд адлігі. Паміж мадэрнізмам і авангардам" (на рускай мове, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт).

Была сурэдактаркай і сааўтаркай кніг "Без будучыні. Дэпрэсія і аўтарытарная дзяржава" (выданне Логвінава, Мінск) і "Анталогія жаночай драматургіі" (выданне Логвінава, Мінск 2020).

Студзень 2021

Рэдактарка нумара pARTisanka, прысвечанага беларускім пратэстам 2020 года (у супрацоўніцтве з HAU Berlin).

Красавік 2022

Сакуратарка фестывалю Ich gehe raus! ("Я выходжу!") у HAU Berlin