Выбраныя даты:
12 траўня 1800
Нарадзіўся ў месцы Калюжыца, Мінская губерня (Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь). Дзіцячыя гады мастака прайшлі ў Сляпянцы (цяпер — мікрараён Мінска). Пазней вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме.
1818—1824
Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма.
1821
У Віленскім універсітэце мастак знаёміцца з Адамам Міцкевічам.
З 1824
Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Пазней мастак зноў вярнуўся ў Сляпянку.
Пасля 1830
Мастак зацікавіўся гістарычнай тэматыкай.
1839
Выехаў за мяжу.
1840
Удзельнічаў у выставе ў Мюнхене, наведаў таксама Дрэздэн і Берлін.
15 верасня 1841
Прыехаў у Парыж і размясціўся ў доме А. Міцкевіча.
12 мая 1842
Памёр у Парыжы ад туберкулёзу.
З 2000
У Мінску дзейнічае дом-музей Ваньковічаў — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У залах музея экспануюцца архіўныя дакументы, фатаграфіі работ Валянціна Ваньковіча (арыгіналаў няма). Большасць экспанатаў была пазычана з музеяў у Варшаве. Побач з сядзібай устаноўлены помнік мастаку.