Выбраныя даты:
8 кастрычніка 1958
Нарадзіўся ў вёсцы Залядынье (Іванаўскага раёна, Брэсцкай вобласці, БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
У 1980 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С.М. Кірава ў Менску. З 1980 па 1990 член фотаклуба "Вячэрні Мінск".
У гэты перыяд удзельнічаў у праекце Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR ("Манеж", Масква), прысвечанай 150-годдзю фатаграфіі, а таксама ў шэрагу клубных фотавыстаў у Беларусі і іншых выставачных праектах.
У гэты час ствараюцца серыі і праекты як дакументальных работ - "Фотатандэм", "Свята горада", "Святло і цені", так і фотамантажных фатаграфій - "ХХ-стагоддзе", "Асацыяцыі", "Вясельныя імгненні", "Прадчуванне лёсу". і іншыя.
З 1991 па 2003 актыўна фатаграфіяй не займаўся. У 2003 годзе вярнуўся ў фатаграфію персанальнай выставай "Аскепкі" ў галерэі NOVA (Мінск).
З'яўляецца адным з арганізатараў і першым старшынёй беларускага грамадскага аб'яднання "Фотамастацтва" (2003). У гэты перыяд стварыў серыі лічбавай дакументальнай фатаграфіі: "Людзі Егіпта", "Партрэт з партрэтам", "Прагулкі па горадзе", "Горад і людзі" і іншыя, а таксама серыі лічбавых мантажных работ "Унутраныя светы", "Фантазіі Егіпта", "Жалюзі" і іншыя. Былі выдадзены чатыры аўтарскія фотаальбом: «Фатаграфіі мінулых гадоў», «Людзі Егіпта», «Твары», «Менск. Горад і людзі».
Фотаальбом Вадзіма Качана “Фатаграфіі мінулых гадоў” (2005) – першае ў сучаснай Беларусі выданне альбома-кнігі, прысвечанае творчасці фотамастака. У яго ўвайшлі як фатаграфіі аўтара, выкананыя ў 80-х гадах мінулага стагоддзя, так і ягоныя апавяданні «Puzzles мінулых гадоў».
Вадзім Качан з'яўляецца членам творчых саюзаў: Беларускі саюз дызайнераў, "Фотамастацтва", Саюз фотамастакоў Расіі.
З 2007 года займаецца выкладаннем фатаграфіі.