Выбраныя даты:
1982
Нарадзілася ў Брэсце (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
2000-2005
Вучылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце "Мастацтвазнаўства".
2007-2008
Стажыравалася ў Вышэйшай школе мастацтваў у Брэсце (Францыя).
2008
Пачаткам прафесійнай дзейнасці лічыць удзел у праекце "На шляху да сучаснага музея" з праектам выставы "Мы прыйшлі з вуліцы" ў суаўтарстве з Андрэем Буслам. Выстава стала прызёрам праекта і была рэалізавана ў галерэі "Падземка".
2008-2010
Працягнула супрацоўніцтва з галерэяй "Падземка", а затым галерэяй "Ў".
2009
Сакуратарка маштабнай выставы "Беларускі павільён 53-й Венецыянскай біенале" ў Мінску (сумесна з Русланам Вашкевічам).
Куратарка выставы "Чырвоны кут" (праект для стэнда галерэі "Ў" на кірмашы Арт-Вільня'2009).
2010-2012
Была аўтаркай і вядучай тэатральнай рубрыкі праграмы "Рэмарка" на тэлеканале Белсат.
2013–2014
Працавала ў галерэі на Штэйнбарга (Steinbarg Gallery) у Чарнаўцах ва Украіне.
2017–2021
Куратарка галерэі Прасторы КХ у Брэсце (Беларусь).
На гэтай пазіцыі рэалізавала 27 выставачных праектаў (15 як аўтарка і куратарка і 12 як са-куратарка). Працавала над персанальнымі праектамі Сямёна Маталянца, Рамана Трацюка, Лены Гіль, Сашы Радчыкава, Рамана Аксёнава, Сяргея Шабохіна і Паўла Матышэўскага, Максіма Осіпава, Валянціны Шахалевіч, Ігара Саўчанкі, Сяргея Ляскеця, Аляксея Талстова, Максіма Сарычава.
2017-2020
З'яўлялася прадстаўніцай Прасторы КХ як партнёрскага боку ў беларуска-шведскім праекце "STATUS: роля мастакоў і мастачак у трансфармацыі грамадства".
2018
Курыравала групавую выставу "Mater Materia. Мацярынства ў сучасным мастацтве" (удзельніцы: Антаніна Слабодчыкава/Марыя Гуліна, Леся Пчолка, Ганна Бундзелева, Юлія Назарава, Алена Пратасевіч, Жанна Гладко, Вольга Беразюк, Жанна Капустнікава, Валянціна Шахалевіч).
2019
Курыравала выставу "STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?" (удзельніцы_кі: Таня Арцімовіч/Маша Святагор, Максім Сарычаў, Дзіна Жук, Оля Сасноўская, Мікалай Спесіўцаў, Эліна Відарсан, Антаніна Слабодчыкава, Лізавета Каўцяк/Аліна Дзеравянка/Сафія Садоўская, Лінда Тэдсдотэр).
2020
Курыравала выставу "Забароненыя зоны".
Праходзіла арт-рэзідэнцыю "Рэкрэацыя на Памежжы".
Курыравала выставу "Безаблiчныя".
З 2020
Стварае анлайн-каляндар сучаснага беларускага мастацтва #НАШАМАСТАЦТВА #OURART (публікуецца ў сацсетках Прасторы КХ @prastorakx з 1 красавіка 2020).