engrus
4/17/2015
  • KALEKTAR

ZBOR інтра

ZBOR уяўляе сабой спецпраект даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR. Праект задуманы як часопіс аб мастацкіх выказваннях, створаных за апошнія дзесяцігоддзі.

З бягучага моманту пад рубрыкай будуць з'яўляцца эсэ, спецыяльна падрыхтаваныя беларускімі аўтар_камі, кожны з якіх будзе апісваць канкрэтныя творы беларускіх маста_чак, калектываў і інстытуцый, а таксама значныя з'явы.

Інфармацыя пра досвед, ужо назапашаны ў сучасным мастацтве Беларусі, як у інтэрнэце, так і друкаваных выданнях прадстаўлена даволі стыхійна. Існуе не так ужо шмат даследчых тэкстаў пра канкрэтныя творы беларускіх маста_чак і калектываў. У асноўным асобныя творы згадваюцца ў аглядных публікацыях мімаходзь: як у рэцэнзіях да выставаў, так і ў артыкулах аб маста_чках. Часцей за ўсё спецыяльныя тэксты для стварэння партфоліё і прэзентацый маста_чкам прыходзіцца заказваць самім. Пры гэтым беларускімі аўтар_камі створана вялікая колькасць твораў і выказванняў, пераважная большасць з якіх не была зафіксавана і пераасэнсавана тэкстуальна. Нават многія знакавыя і вядомыя творы беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў прадстаўлены стыхійнымі публікацыямі.

Па сутнасці, падобнай аналітычнай дзейнасцю абавязаны займацца спецыяльны інстытут вывучэння сучаснага мастацтва, але з-за існуючай культурна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі гэты праект да гэтага часу не рэалізаваўся, як гэта было зроблена ў суседніх краінах, што прыводзіць да забыцця і страты памяці пра ўжо зробленым досведзе ў беларускім мастацтве.

Стваральнікі праекту ZBOR разлічваюць на тое, што рэсурс, шляхам замовы разгорнутых даследчых артыкулаў аб творах беларускіх мастачак і калектываў, зможа ўнесці ўклад у працэс захавання і аднаўлення гісторыі беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў. Па задумцы стваральнікаў праекта на сайце будуць з'яўляцца эсэ не толькі аб знакавых творах і важных з'явах, але і аб шматлікіх забытых і "нябачных" выказваннях. Пры гэтым усе публікацыі ствараюцца такім чынам, каб прадставіць самыя розныя мастацкія стратэгіі, перыяды і тэмы. Акрамя таго, у кожнай публікацыі, якая з'явіцца на сайце, будуць акцэнтавацца гістарычныя кантэксты, у межах якіх былі створаны творы ці якія яны фіксуюць. Такім чынам, матэрыялы будуць не толькі захоўваць мастацкі досвед, зроблены прадстаўнікамі сучаснага беларускага мастацтва, але і выяўляць культурна-палітычныя ўмовы асобных этапаў развіцця Беларусі.

ZBOR з'яўляецца інструментам, які дапамагае ў рамках дзейнасці даследчай платформы найбольш разгорнута канструяваць архіў сучаснага беларускага мастацтва. Стваральнікі рэсурсу спадзяюцца з дапамогай гэтага праекту не толькі паслядоўна захаваць і прааналізаваць зроблены досвед у сучасным беларускім мастацтве, але і папулярызаваць яго як унутры краіны, так і за яе межамі.

Рэдакцыя і аўтарскі склад рэсурсу ZBOR разлічваюць на зваротную сувязь і дапамогу ў развіцці праекту. Калі вы заўважылі недакладнасці ў публікацыях ці ў вас ёсць дапаўненні і рэкамендацыі па стварэнні новых публікацый, мы просім звяртацца на электронны адрас: kalektar.org@gmail.com або на старонцы ў facebook.

Мы будзем асабліва ўдзячныя за ваш асабісты ўклад у праект.


Першы этап:

У 2015 годзе каманда платформы KALEKTAR падрыхтавала даследча-выставачны праект "" у Галерэі Арсенал у Беластоку, які ўяўляе сабой першыя вынікі дзейнасці платформы KALEKTAR і рэсурсу ZBOR. Гэты маштабны даследча-выставачны праект, прадстаўляе 40 абраных твораў беларускіх маста_чак, створаных з 1980-х па 2014 год. Усе выбраныя творы з'яўляюцца аднымі з ключавых выказванняў, якія вызначылі ў той ці іншай ступені развіццё розных напрамкаў беларускага сучаснага мастацтва.


Аўтарства і згадванні

  • KALEKTAR
    аўтар
  • Марк Шагал
    згадваецца
  • Казімір Малевіч
    згадваецца
  • Ізраіль Басаў
    згадваецца
  • Віталь Ражкоў (Бісмарк / Калгін)
    згадваецца
  • Андрэй Лянкевіч
    згадваецца
  • Артур Клінаў
    згадваецца
  • Аксана Гурыновіч
    згадваецца
  • Беларускі клімат
    згадваецца
  • ZBOR
    згадваецца
  • Віцебскае народнае мастацкае вучылішча
    згадваецца
  • Ў (галерэя)
    згадваецца
  • pARTisan
    згадваецца
  • Шостая лінія
    згадваецца