Эпізод 1: Open Muzej
Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны
Першы выпуск — частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі — выйшаў сёння на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.
Назва сімвалічна адлюстроўвае ідэю адкрытасці і шматмоўя. Open Muzej — гэта не толькі праект, але і працэс, які звяртае ўвагу прафесійнай супольнасці і грамадскасці ў працэс асэнсавання сучаснага беларускага мастацтва. Падкаст ахоплівае шырокі спектр тэм, пачынаючы ад лакальных гісторый да глабальных тэндэнцый, падаючы слухач:кам поўны і глыбокі агляд падзей, якія фарміруюць кантэкст сучаснага беларускага мастацтва тут і зараз.
У першым выпуску падкаста Open Muzej яго вядучы, культурны актывіст , гутарыць з рабочай групай праекта, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральні:цы праекта — сузаснавальніцы і , мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала . У ходзе размовы абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасных падставах, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларуса:к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце і раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej створаны на валанцёрскіх пачатках. Запускам падкаста стваральні:цы запрашаюць да абмеркавання, са-ўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі гэтай ініцыятывы.
Паслухаць падкаст можна на платформах:
Apple Podcasts
Castbox
Google Podcasts
Spotify
Карысныя спасылкі да першага эпізоду:
ОM Podcast
Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektar
Амбасада культуры
Праект ZBOR
Сяргей Кірушчанка
Аляксей Талстоў
Інстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур