Выбраныя даты:
5 верасня 1965
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1978-1982
Вучыўся ў мастацкіх студыях і майстэрнях Уладзіміра Ткачэнкі, Рышарда Мая, Віталя Чарнабрысава.
1982-1987
Вучыцца на архітэктурным аддзяленні Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, па спецыяльнасці "горадабудаўніцтва") у Галіны Палянскай, Вячаслава Ангелава, Аляксандра Калантая.
1987-1990
Удзельнік выставак групы "Форма".
1987-1992
Арганізатар і ўдзельнік суполкі "БЛО".
З 1998
Старшыня Беларускай асацыяцыі сучасных мастакоў.
2002-2004
Сумесна з Віктарам Пятровым і Дзянісам Раманоўскім арганізаваў міжнародны фестываль перформансу "Навінкі".
2002-2004
Сумесна з Таццянай Новікавай арганізаваў фестываль відэаарта ў Мінску.
З 2002
Заснавальнік і галоўны рэдактар медыяпраекта pARTisan: альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan.
З 2009
Галоўны рэдактар серыі альбомаў "Калекцыя пАРТызана".
2015
Арганізуе выставу "Мінск. Нонканфармізм 1980-х" як куратар.