Выбраныя даты:
1893
Нарадзіўся ў Смілавічах , Мінская губерня (Расійская імперыя, сёння Мінская вобласць Рэспублікі Беларусь).
1907
Уцёк з дому ў Мінск, бо бацькі не падтрымлівалі сына адносна будучай прафесіі мастака. Там ён наведваў малявальную школу Якава Кругера .
1909
Суцін і яго сябар Міхаіл Кікоін паехалі ў Вільню, дзе запісаліся ў Школу прыгожых мастацтваў . Будучыя мастакі марылі ўбачыць Парыж.
1913
Прыехаў у Парыж, дзе пачаў навучанне ў Акадэміі прыгожых мастацтваў . Аднак мастаку вельмі хутка надакучыў занадта "акадэмічны" падыход Акадэміі. Пачаў працаваць самастойна, аддаючы перавагу жанрам нацюрморта і партрэта. Наведваў Луўр, дзе ён вывучаў прызнаныя творы класікаў жывапісу. Суцін цікавіўся музыкай і літаратурай. Першыя гады ў Парыжы мастак жыў у галечы, працаваў у Ла Рюш, Улье, Тут Суцін пазнаёміўся з многімі мастакамі і скульптарамі.
1915
Пазнаёміўся і пасябраваў з Амедэа Мадзільяні, які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні індывідуальнай жывапіснай манеры маладога мастака, стылістычна і канцэптуальна блізкай экспрэсіянізму .
1922
Прывёз у Парыж каля 200 напісаных работ , 50 з якіх былі набытыя Амерыканскім калекцыянерам Барнсам. Праз дзесяць гадоў пасля прыбыцця ў Парыж ён выбраўся з галечы і марнаваў усё, што зарабляў.
1927
Арганізавана першая персанальная выстава Суціна ў адной з парыжскіх галерэй. Ён пазнаёміцца з Марселенам і Мадлен Кастэн, якія ўзялі апеку над мастаком.
1935
Творы мастака ўпершыню выстаўляліся ў ЗША падчас калектыўнай экспазіцыі ў Чыкага. Потым ён таксама выстаўляўся ў Нью-Йорку, Лондане, Вашынгтоне.
1937
Арганізавана выстава 12 карцін мастака ў Дзяржаўным музеі Пці-Пале ў Парыжы ў рамках калектыўнай выставы "Майстры незалежнага мастацтва 1895—1937" .
9 жніўня 1943
Памёр у акупіраваным нацыстамі Парыжы. На пахаванні за труной Суціна ішло ўсяго некалькі найбліжэйшых сяброў, у тым ліку Пабла Пікасо і Жан Както. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.
2020
У сувязі з падзеямі ў краіне 146 карцін галерэі "Арт-Беларусь" былі арыштаваны . Гэта выклікала вялікую незадаволенасць у культурнай супольнасці. Праз два дні пасля галерэя "Арт-Беларусь" адкрылася з QR-кодамі на сценах замест карцін - кожны адпраўляў на сайт, дзе можна было паглядзець працу. 1 ліпеня тут прайшоў перфоманс "Набытак". Каля 20 дзеячак культуры прымацавалі да футболак выявы карцін і цэлы дзень стаялі каля месцаў, дзе гэтыя карціны віселі раней. Ідэя акцыі належыць Надзеі Саяпінай.
Карціна Суціна "Ева" стала сімвалам мірнага пратэсту. У сацыяльных сетках стартаваў флэшмоб #эвалюцыя, дзе мастачкі, а затым і іншыя карыстальніцы прыняліся масава тыражаваць малюнак. Яна з'явілася на майках, сумках, аватарах у сацыяльных сетках, сувенірах.
Сёння "Ева" зноў "на волі" і заняла сваё месца ў галерэі "Арт-Беларусь".