Невялікае выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданні альтэрнатыўнай літаратуры.
Усе гэтыя гады выдавецтва актыўна фармавала літаратурны ландшафт краіны, публікуючы і папулярызуючы кнігі знакавых для беларускай сітуацыі пісьменнікаў.
Культурная палітыка выдавецтва рэалізуецца праз кнігарню "логвінаЎ". На працягу некалькіх гадоў крама арганізоўвала ў Беларусі выступы літаратара з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі, а таксама праводзіла фестывалі замежных літаратур, якія мелі на мэце пазнаёміць беларуса з найлепшымі набыццямі сусветнай літаратуры, і шырэй – культуры. Кнігарня "логвінаЎ" працавала ў цэнтры Мінска як частка незалежнай альтэрнатыўнай прасторы "Галерэя Ў".