Выбраныя даты:
27 красавіка 1930
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, Сёння Рэспубліка Беларусь).
Адвучыўся ў менскай музычнай школе і выступаў на вучнёўскіх канцэртах, выконваючы на біс творы для скрыпкі. ён мог стаць знакамітым скрыпачом, але пачалася вайна. сям'я была эвакуіравана ва Ульянаўск. Май маляваў для ўльянаўскіх фабрык шыльды і лозунгі да свят - за гэта давалі адзенне і ежу.
1944
Вяртанне ў Мінск, у Мая склалася яснае жаданне стаць мастаком .
1952
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча .
1958 годзе
Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава .
1958
Пачаў выкладаць у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў ).
1980
Стаў прафесарам .
2001-2011
Працаваў загадчыкам кафедры станковага жывапісу.
1962
Уваходзіў у праўленне Саюза мастакоў БССР .
1988-2001
Працаваў старшынёй Мінскага гарадскога аб'яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка . Спрыяў з'яўленню ў Мінску першай яўрэйскай нядзельнай школы (1990).
У першай палове 1990-х гг. у якасці старшыні грамадскай камісіі па стварэнні Мемарыяльнага комплексу "Яма" займаўся праблемамі ўвекавечання памяці вязняў Мінскага гета.
1995
Быў членам рэдкалегіі газеты "Авіў хадаш" (Мінск). Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын .
2005
За шматгадовую плённую і педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва Беларусі быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны .
2010
Быў узнагароджаны ордэнам Пашаны . Ён таксама лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі .
2017
Памёр у Менску.
-
Карціны мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у Музеі рускага мастацтва ў Мінеапалісе, у мастацкіх і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Азербайджана, Малдовы, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Італіі. ЗША.