Сетка грантадаўцаў, заснаваная бізнес-магнатам Джорджам Сорасам. Фонды "адкрытае грамадства" аказваюць фінансавую падтрымку групам грамадзянскай супольнасці па ўсім свеце з заяўленай мэтай садзейнічання правасуддзю, адукацыі, ахове здароўя і незалежным сродкам масавай інфармацыі. Мае філіялы ў 37 краінах, якія ахопліваюць групу фондаў як у асобных краінах, так і ў цэлых макрарэгіёнах. Фонд Сораса займаўся падтрымкай праектаў, звязаных з адукацыяй, аховай здароўя, культурай, мас-медыя, IT-бізнэсам.
Фонд адпрацаваў у Беларусі з 1993 па 1997 гады.
-
Выбраныя даты:
1993
Фонд адчыняе філіял у Беларусі.
1993-1997
Беларускі фонд Сораса падтрымаў шэраг праектаў у галіне адукацыі, навукі, аховы здароўя, культуры, мас-медыя і развіцця сеткі "Інтэрнэт" на агульную суму больш за $13 млн. У тым ліку дзякуючы фінансаванню фонду былі рэалізаваны праекты ў сферы сучаснага мастацтва і рыхтавалася адкрыццё цэнтра сучаснага мастацтва ў Віцебску.
1997
Улады абвінавацілі фонд ва ўхіленні ад абавязковага продажу валюты і аштрафавалі на 3 мільёны долараў. Таксама фонд абвінавацілі ў апазіцыйнай палітычнай дзейнасці. Пасля гэтага выканаўчы дырэктар мінскага офіса Пітэр Берн быў вымушаны пакінуць краіну, а сам фонд спыніў дзейнасць у Беларусі.
-
Кіраўнікі Фонду:
Пітэр Берн, дырэктар мінскага офіса
Джордж Сорас, стваральнік арганізацыі "Фонд Сораса".